Галоўнае камандаванне сухапутных войскаў вермахта
Выгляд
Галоўнае камандаванне сухапутных войскаў вермахта ням.: Oberkommando des Heeres | |
---|---|
Краіна | Трэці рэйх |
Уваходзіць у | Сухапутныя войскі вермахта[d] |
Тып | Генеральны штаб і воінскае фарміраванне |
Войны | Другая сусветная вайна |
Удзел у |
ОКХ ад ням.: OKH (ням.: Oberkommando des Heeres) — вярхоўнае камандаванне сухапутных сіл вермахта з 1936 па 1945 год. Знаходзілася ў Вюнсдорфе пад Цосенам.
Пры галоўнакамандуючым Сухапутных войскаў знаходзіўся Генеральны Штаб (ням.: Generalstabes des Heeres), які з'яўляўся спадчыннікам імперскага Генеральнага штаба Германіі.
На працягу амаль усёй II сусветнай вайны (са снежня 1941 па канец красавіка 1945) ОКХ фармальна не падпарадкоўваўся ОКВ (ням.: Oberkommando der Wehrmacht) — вярхоўнаму галоўнакамандаваню вермахта. ОКХ пад кіраўніцтвам Гітлера фактычна з'яўлялася камандаваннем Усходнееўрапейскага тэатра ваенных дзеянняў, у той час як ОКВ командавала Заходнееўрапейскім тэатрам.
-
Сцяг штаба ОКХ, красавік 1936 г. — люты 1938 года
-
Сцяг штаба ОКХ, лютага 1938 года — 12 снежня 1941 года
Галоўнакамандуючыя Сухапутнымі войскамі
[правіць | правіць зыходнік]- Генерал-палкоўнік Вернер фон Фрыч, 1 студзеня 1934 — 4 лютага 1938.
- Генерал-фельдмаршал Вальтэр фон Браўхіч, 4 лютага 1938 — 19 снежня 1941.
- Адольф Гітлер, 19 снежня 1941 — 30 красавіка 1945.
- Генерал-фельдмаршал Фердынанд Шорнер, 30 красавіка 1945 — 8 мая 1945.
Начальнікі генеральнага штаба Сухапутных войскаў
[правіць | правіць зыходнік]- генерал артылерыі Людвіг Бек (1 кастрычніка 1933 — 31 жніўня 1938)
- генерал-палкоўнік Франц Гальдэр (1 верасня 1938 — 24 верасня 1942 г.)
- генерал-палкоўнік Курт Цэйтцлер (24 верасня 1942 — 10 чэрвеня 1944 г.)
- генерал-лейтэнант Адольф Хойзінгер (10 чэрвеня 1944 — 21 ліпеня 1944)
- генерал-палкоўнік Хайнц Гудэрыян (21 ліпеня 1944 — 28 сакавіка 1945)
- генерал пяхоты Ганс Крэбс (1 красавіка 1945 — 30 красавіка 1945)
- генерал-фельдмаршал Вільгельм Кейтэль (1 мая 1945 — 13 мая 1945)
- генерал-палкоўнік Альфрэд Іодль (13 мая 1945 — 23 мая 1945)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Geoffrey P. Megargee, Hitler und die Generäle. Das Ringen um die Führung der Wehrmacht 1933-1945. (Paderborn 2006)
- Hoffmann, Hans-Albert: "Die deutsche Heeresführung im у Zweiten Weltkrieg", Friedland 2011, ISBN 978-3-942477-08-6