Галубіцкая пушча
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ab/%D0%92%D1%91%D1%81%D0%BA%D0%B0_%D0%93%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D1%82%D0%BA%D0%B0._%D0%97_%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%B1%D0%BE%D0%BC%D0%B0_%D0%93%D0%B0%D0%BB%D1%83%D0%B1%D1%96%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%BF%D1%83%D1%88%D1%87%D0%B0._1923.jpg/250px-%D0%92%D1%91%D1%81%D0%BA%D0%B0_%D0%93%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D1%82%D0%BA%D0%B0._%D0%97_%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%B1%D0%BE%D0%BC%D0%B0_%D0%93%D0%B0%D0%BB%D1%83%D0%B1%D1%96%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%BF%D1%83%D1%88%D1%87%D0%B0._1923.jpg)
Галубіцкая пушча — лясны масіў і гідралагічны заказнік дзяржаўнага значэння ў Докшыцкім і Глыбоцкім раёнах Віцебскай вобласці. Плошча 20 тыс. га.
Уяўляе сабой мазаічнае спалучэнне леса-балотных, лугавых, балотных і лясных масіваў, а таксама буйных натуральных вадаёмаў, якія знаходзяцца ў водазборным басейне вярхоўяў ракі Бярэзіна.
Расліннасць[правіць | правіць зыходнік]
Лясамі пакрытыя 70 % тэрыторыі, 18 % займаюць балоты. Ядром заказніка з'яўляюцца масівы сфагнавых і пераходных балот, якія размешчаны ў яго паўночнай частцы. Лясы ў асноўным прадстаўлены сярэднеўзроставымі хвойнікамі, у меншай ступені ельнікамі, чорнаалешнікамі, бярэзнікамі. Вельмі рэдка сустракаюцца фрагменты шыракалістых лясоў.
Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]
Адносіцца да вярхоўяў ракі Бярэзіна, якая з'яўляецца асноўнай воднай артэрыяй заказніка. Даўжыня ракі ў межах ТВП складае 40 кіламетраў. Рэчышча яе вельмі звілістае і часта разгалінаванае, багатае на пратокі і невялікія пясчаныя астравы, якія затапляюцца ў паводку. Рака Бярэзіна на тэрыторыі заказніка працякае праз абалонавае возера Медзазол. Другое буйное возера Межужол размешчанае сярод сфагнавых балат і звязана з Бярэзінай меліяратыўнымі каналамі і ракой Чарніца. Вада гэтага возера характарызуецца нізкай мінералізацыяй і высокай колернасцю. Возера зарастае слаба. У выніку правядзення асушальнай меліярацыі і торфараспрацовак у заходняй і часткова ў паўднёва-усходняй частках заказніка гідралагічныя ўмовы тэрыторыі значна трансфарміраваліся.
Рэдкія і знікаючыя віды флоры, занесеныя ў Чырвоную кнігу, прадстаўлены 9 відамі раслін і 1 відам грыбоў.
Жывёльны свет[правіць | правіць зыходнік]
На тэрыторыі сустракаецца 140 відаў птушак, два з якіх — арлан-белахвост (Haliaeetus albicilla) (1 пара) і драч (Crex crex) (10 самцоў) — знаходзяцца пад глабальнай пагрозай знікнення, а 24 занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі. ТВП Галубіцкая пушча мае асаблівае значэнне для захавання наступных відаў: чорны бусел, скапа, арол-маркут.
Гаспадарчая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/28/%D0%AF._%D0%94%D1%80%D0%B0%D0%B7%D0%B4%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87_%D0%A5%D1%83%D1%82%D0%B0%D1%80_%D0%BD%D0%B0_%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%80%D0%B0%D0%B9%D0%BA%D1%83_%D0%93%D0%B0%D0%BB%D1%83%D0%B1%D1%96%D1%86%D0%BA%D0%B0%D0%B9_%D0%BF%D1%83%D1%88%D1%87%D1%8B.jpg/220px-%D0%AF._%D0%94%D1%80%D0%B0%D0%B7%D0%B4%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87_%D0%A5%D1%83%D1%82%D0%B0%D1%80_%D0%BD%D0%B0_%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%80%D0%B0%D0%B9%D0%BA%D1%83_%D0%93%D0%B0%D0%BB%D1%83%D0%B1%D1%96%D1%86%D0%BA%D0%B0%D0%B9_%D0%BF%D1%83%D1%88%D1%87%D1%8B.jpg)
З гаспадарчай дзейнасці пераважае лесакарыстанне. Тарфяныя радовішчы на тэрыторыі Галубіцкай пушчы з'яўляюцца адной з асноўных у раёне баз здабычы прамысловай сыравіны. Мясцовыя жыхары на тэрыторыі заказніка збіраюць ягады і грыбы, займаюцца паляваннем і рыбнай лоўляй.
Інфармацыя для турыстаў[правіць | правіць зыходнік]
Галубіцкая пушча — радзіма Язэпа Драздовіча. Месца правядзення шматлікіх пленэраў беларускіх мастакоў, прысвечаных знакамітаму земляку.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Галубіцкая пушча на Вікісховішчы |
---|
- Ахова птушак Бацькаўшчыны Архівавана 18 ліпеня 2013.
- Глубокое(недаступная спасылка)