Хваёвыя лясы

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Хвойнікі)
Jump to navigation Jump to search
Тыпіцкі бор у Славакіі

Хваёвыя лясы (Сасновыя лясы) — светлаіглічныя лясы з перавагай хвоі ў дрэвавым ярусе. Распаўсюджаныя ў лясной і лесастэпавай зонах умеранага і субтрапічных паясоў, а таксама ў горна-лясным поясе. Растуць на супесках, пясках, вапняках, даламітах, тарфяных балотах.

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

У межах Беларусі займаюць каля 48 тыс. км² і з'яўляюцца дамінуючай у краіне лясной фармацыяй. Большасць хваёвых лясоў краіны мае век ад 50 да 55 гадоў. Паводле экалагічных асаблівасцей хваёвыя лясы Беларусі падзяляюцца на наступныя тры групы:

  • Боры, якія займаюць тэрыторыі, складзеныя марэнавымі, флювіягляцыяльнымі і даўнеалювіяльнымі пяскамі;
  • Суборы, якія развіваюцца на адносна багатых супясковых і суглінкавых пародах;
  • Хвойнікі на пераходных і верхавых балотах.

У якасці прымешак у хваёвых лясах прысутнічаюць такія віды, як бяроза павіслая, бяроза пухнатая, елка еўрапейская, а на поўдні — дуб чарэшчаты. Хваёвыя лясы паўночнай часткі Беларусі істотна адрозніваюцца ад хваёвых лясоў Палесся. Напрыклад, у Паазер'і ў падлеску шырока прадстаўлены такі від, як ядловец звычайны, а ў Палессі — ляшчына і крушына.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каропа Г. Н. Физическая география Беларуси: курс лекций. — Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2004. — 107 с.