Ганна Гродская
Ганна Гродская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Anna Grodzka | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
16 сакавіка 1954 (70 гадоў) |
||||||
Імя пры нараджэнні | польск.: Krzysztof Bogdan Bęgowski | ||||||
Дзеці | сын | ||||||
Веравызнанне | атэізм | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | грамадскі актывіст[d] | ||||||
Сайт | annagrodzka.pl (польск.) | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ганна Гродская (польск.: Anna Grodzka; нар. 16 сакавіка 1954, Атвоцк) — польская грамадская дзячка, прадпрымальніца і палітык, адна з заснавальніц Фонду Транс-Фузія, дэпутат Сейму Рэспублікі Польшча 7-га склікання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Ганна Гродская — транссексуал, ад нараджэння яе пол быў мужчынскі, яна звалася Кшыштафам Богданам Бэнгоўскім[1]. У 2007 годзе яна даведалася, што яе ўсынавілі[2] Юзаф і Казіміра[1]. Судова вырашаць пытанне палавой прыналежнасці і фізічна змяніць пол яна вырашыла толькі пасля таго, як яе сын ад ранейшага шлюбу з жанчынай (скончанага разводам) быў ужо дарослы[3]. Аперацыю па змене полу яна зрабіла ў клініцы ў Бангкоку[4]. Працэсу змены полу (фармальна завершанаму ў 2010 годзе[2]) быў прысвечаны дакументальны фільм «Транс-акцыя», зняты ў 2010 годзе тэлевізійнай кампаніяй HBO[5].
Прафесійная і палітычная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Ганна Гродская скончыла навучанне па спецыяльнасці клінічная псіхалогія ў Варшаўскім універсітэце[6]. У перыяд ПНР яна была членам Асацыяцыі Польскіх Студэнтаў (АПС) і Польскай аб’яднанай партыі рабочых (між іншым у партыйнай арганізацыі ва ўніверсітэце). Працавала палітычным інструктарам у АПС. У 1986 стала дырэктарам прадпрыемства Alma Press[7]. Потым яна займалася ўласным бізнесам, шмат гадоў працавала ў выдавецкай, рэкламнай і паліграфічнай галінах. Займалася вытворчасцю фільмаў для Польскага тэлебачання[8]. У 2003—2006 гадах была членам дырэкцыі «Радыё для цябе»[9]. Дзейнічала ў партыі Сацыял-дэмакратыя Рэспублікі Польшча, а пазней, да верасня 2011 года, уваходзіла ў склад Саюза дэмакратычных левых у Варшаве[3]. Уваходзіла таксама ў склад Таварыства «Ардынацкая»[10]. У 2008 годзе яна ўдзельнічала ў стварэнні Фонду Транс-Фузія. Гэтая арганізацыя, у якой яна з лістапада 2011 года выконвала абавязкі старшыні, мае на мэце распаўсюджванне ведаў наконт трансгендэрызму, а таксама дзейнасць, накіраваную на падтрымку транссексуалаў і трансвестытаў[11]. Да канца 2011 года Анна Гродская была таксама намесніцай старшыні Камісіі грамадскага дыялогу па справах роўных адносін пры Прэзідэнце Сталічнага горада Варшава[12].
У 2011 годзе Ганна Гродская была кандыдаткай на выбарах у Сейм. На выбарчым спісе Руху Палікота ў Кракаўскай акрузе заняла першае месца (у наступстве старту ад гэтай партыі была выдалена з СДЛ у верасні 2011). У галасаванні 9 кастрычніка атрымалася 19 451 галасоў і стала дэпутатам. Такім чынам стала першай у Польшчы і першай у Еўропе асобай, якая адкрыта кажа пра свой транссексуалізм, якая была абранай у дзяржаўны парламент. У Сейме 7-га склікання стала намесніцай старшыні дэпутацкага клуба Руху Палікота, а таксама намесніцай старшыні Камісіі культуры і сродкаў масавай інфармацыі, член парламенцкай Камісіі справядлівасці і правоў чалавека, а таксама намесніцай старшыні Парламенцкай групы жанчын. У лютым увайшла ў склад партыі Рух Палікота, пасля змены назвы ў кастрычніку 2013 — партыі Твой рух.
Зноскі
- ↑ а б http://katalog.bip.ipn.gov.pl/showDetails.do?lidx=&subpageKatalogId=3&osobaId=50071 Архівавана 19 лютага 2014.
- ↑ а б http://kobieta.gazeta.pl/kobieta/1,107880,7745030,Skazana_na_plec.html Архівавана 22 снежня 2017.
- ↑ а б http://www.przeglad-tygodnik.pl/pl/artykul/krakowski-test-tolerancji Архівавана 2 красавіка 2013.
- ↑ http://kobieta.dziennik.pl/artykuly/361263,szczere-wyznania-anny-grodzkiej.html
- ↑ http://www.hbo.pl/movie/trans-akcja_-70141
- ↑ http://www.krytykapolityczna.pl/Opinie/GrodzkaPolitykabezwartosci/menuid-197.html
- ↑ http://www.tvn24.pl/anna-grodzka-od-pzpr-przez-biznes-do-ruchu-palikota,304608,s.html
- ↑ http://www.filmpolski.pl/fp/index.php?osoba=1152704
- ↑ http://www.imsig.pl/szukaj/osoba,KRZYSZTOF_BOGDAN,B%C4%98GOWSKI,afeabbfcd9b
- ↑ http://www.polskieradio.pl/5/3/Artykul/472937,Kwasniewski-z-Ordynacka-planuja-kongres-lewicy
- ↑ http://fundacja.transfuzja.org/ Архівавана 22 снежня 2017.
- ↑ http://ngo.um.warszawa.pl/sites/ngo2.um.warszawa.pl/files/zalaczniki/dokumenty/kds_rownego_traktowania_11_01_11.pdf
- Нарадзіліся 16 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Нарадзіліся ў Мазавецкім ваяводстве
- Члены ПАРП
- Выпускнікі факультэта псіхалогіі Варшаўскага ўніверсітэта
- Асобы
- Актывісты ЛГБТ-руху ў Польшчы
- Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
- Палітыкі Руху Палікота
- Палітыкі Сацыял-дэмакратыі Рэчы Паспалітай Польскай і Саюза аб'яднаных левых
- Дэпутаты Сейма Польшчы 7 склікання