Ганна Франк
Ганна Франк | |
---|---|
нідэрл.: Annelies Marie Frank | |
Імя пры нараджэнні | Анэліз Мары Франк |
Род дзейнасці | аўтар дзённіка, пісьменніца |
Дата нараджэння | 12 чэрвеня 1929 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | пачатак сакавіка 1945 (15 лет) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Reform Judaism[d] |
Бацька | Otto Heinrich Frank[d][3] |
Маці | Edith Frank-Holländer[d] |
Альма-матар | |
Аўтограф | |
Сайт | annefrank.org (гал.) (англ.) (ісп.) (ням.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ганна Франк (ням.: Anne Frank, 12 чэрвеня 1929 — пачатак сакавіка 1945) — яўрэйская дзяўчынка, ураджэнка Германіі, пасля прыходу Гітлера да ўлады хавалася з сям'ёй ад нацысцкага тэрору ў Нідэрландах. Аўтар знакамітага «Дзённіка Ганны Франк» — дакумента, які выкрывае нацызм, перакладзены на многія мовы свету. Гэтая кніга адразу стала сусветным бэстсэлерам — не толькі з за сваёй пранізлівай інтанацыі, але і галоўным чынам таму, што здолела аб'яднаць у лёсе адной дзяўчынкі мільёны чалавечых трагедый, звязаных з нацысцкім генацыдам. Ганна Франк і яе сям'я лічацца аднымі з самых вядомых ахвяр нацызму.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дзяцінства
[правіць | правіць зыходнік]Ганна Франк нарадзілася 12 чэрвеня 1929 ў Франкфурце-на-Майне, у асіміляванай яўрэйскай сям'і. Бацька Ганны, Ота Франк, быў афіцэрам у адстаўцы, маці, Эдыт Холендэр Франк, — хатняй гаспадыняй. Старэйшая сястра Ганны, Марго Франк нарадзілася 16 лютага 1926 года. Франкі належалі да яўрэяў-лібералаў і строга не прытрымліваліся традыцый і звычаяў іўдаізму. Яны жылі ў асіміляванай суполцы яўрэйскіх і неяўрэйскіх гараджан, дзе іх дзеці раслі разам з каталікамі, пратэстантамі.
Пасля прыходу Гітлера да ўлады ў краіне і перамогі НСДАП на муніцыпальных выбарах ў Франкфурце ў 1933 годзе, Ота Франк эмігруе ў Амстэрдам, дзе становіцца дырэктарам акцыянернага таварыства «Opekta». У верасні таго ж года ў Амстэрдам пераязджае маці Ганны. У снежні да іх далучаецца Марго, а ў лютым 1934 года — і сама Ганна.
Да шасці гадоў Ганна Франк наведвала дзіцячы сад пры школе Мантэсоры, потым пайшла ў першы клас гэтай школы. Там яна правучылася да шостага класа, пасля чаго перайшла ў Яўрэйскі ліцэй.
Жыццё ў сховішчы
[правіць | правіць зыходнік]У маі 1940 года Германія акупавала Нідэрланды, і акупацыйныя ўрад пачаў пераследаваць яўрэяў.
У чэрвені 1942 года Франкаў прыходзіць позва ў гестапа на імя Марго. 6 ліпеня сям'я Ганны Франк перасяляецца ў сховішча, створанае супрацоўнікамі фірмы «Апекта», якая вырабляе джэмавыя прымешкі і дадаткі, у якой працаваў Ота Франк, па адрасе Прынсенграхт 263.
Як і іншыя будынкі Амстэрдама, якія стаяць уздоўж каналаў, дом нумар 263 на набярэжнай Прынсенграхт складаецца з параднай і задняй часткі. Офіс і памяшканне сховішча займаюць пярэднюю частку будынка. Задняя частка дома — нярэдка пустуючае памяшканне. Вось яго з дапамогай сваіх калег Віктара Кюглера, Ёханеса Клеймана, Міп Хіз і Элізабэт (Беп) Фоскейл і прыстасаваў Ота Франк пад будучае сховішча. Уваход быў замаскіраваны пад шафу з дакументамі.
13 ліпеня да іх далучылася сям'я Ван Пельс з Аснабрука ў складзе Германа ван Пельса, яго жонкі Аўгусты і сына Петэра.
16 лістапада 1942 у сховішча прымаецца восьмы жыхар — дантыст Фрыц Пфефер.
У сховішчы Ганна вяла дзённік у лістах на нідэрландскай мове (першай яе мовай была нямецкая, але і нідэрландскую яна пачала вучыць з ранняга дзяцінства). Гэтыя лісты яна пісала выдуманай сяброўцы Кіці.
Арышт і дэпартацыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1944 годзе ўлады атрымалі данос на групу схаваных яўрэяў, 4 жніўня дом, дзе хавалася сям'я Франк, быў абшуканы галандскай паліцыяй і гестапаўцамі. За кніжнай шафай яны знайшлі дзверы, дзе 25 месяцаў хаваліся нелегалы. Усе восем чалавек чатыры дні ўтрымоўваліся ў турме на вуліцы Ветэрынгсханс, а затым былі змешчаныя ў транзітны канцэнтрацыйны лагер Вестэрборк, дзе як ўхіленцы ад позваў, былі змешчаныя ў «штрафное аддзяленне» і накіраваны на самыя цяжкія працы. 3 верасня яны былі дэпартаваныя адтуль у Асвенцым. Гэты 93, цягнік, у якім было 1019 чалавек, стаў апошнім эшалонам, які вез галандскіх яўрэяў у лагер смерці, — пасля яго дэпартацыя яўрэяў з Вестэрборка ў Асвенцым спынілася. Да таго ж насельнікі сховішча мелі няшчасце трапіць у Асвенцым ў другой палове 1944 года, калі знішчэнне яўрэяў у нямецкіх канцлагерах дасягнула максімуму.
- ↑ http://web.archive.org/web/20170324033829/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/anne-frank
- ↑ а б Wall R. Frank, Anne // Verbrannt, verboten, vergessen: kleines Lexikon deutschsprachiger Schriftstellerinnen 1933 bis 1945 — 2 — Kn: Pahl-Rugenstein Verlag, 1989. — S. 45–48. — ISBN 978-3-7609-1310-0
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 18 лютага 2024.
- ↑ http://www.bbc.co.uk/annefrank/timeline.shtml
- ↑ https://www.google.fr/books/edition/Anne_Frank_s_Family/WNLkhqupTXkC?hl=fr&gbpv=1&dq=anne+frank+stateless+1941&pg=PA177&printsec=frontcover Праверана 8 ліпеня 2022.