Ганнаўка (Родненскі сельсавет)
Выгляд
Вёска
Ганнаўка
|
Ганнаўка — былая вёска ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіла ў склад Родненскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вёска вядомая з XIX стагоддзя.
З 20 жніўня 1924 года па 11 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Судзілаўскага сельсавета[1]. Пасля скасавання Судзілаўскага сельсавета ў 1960 годзе была ўключана ў склад Родненскага сельсавета.
24 жніўня 1989 года скасавана[2].
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ганнаўка знаходзіцца за 20 км у напрамку на паўднёвы усход ад горада Клімавічы, за 144 км ад Магілёва.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1880 год — 46 жыхароў, 5 двароў
- 1897 год — 45 жыхароў, 7 двароў, у аднайменным маёнтку, што знаходзіўся побач, 17 жыхароў, 1 двор
- 1909 год — 63 жыхары, 9 двароў
- 1926 год — 69 жыхароў, 10 двароў
- 1940 год — 65 жыхароў, 10 двароў
- 1970 год — 43 жыхары, 18 гаспадарак
- 2007 год — насельніцтва адсутнічае
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 24 жніўня 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — 592 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0440-2.
- Ліст карты N-36-88. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1985 г. (руск.)
- Ліст карты N-36-89. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх