Родненскі сельсавет
| Родненскі сельсавет | |
|---|---|
| Краіна |
|
| Уваходзіць у | Клімавіцкі раён |
| Уключае | 26 населеных пунктаў |
| Адміністрацыйны цэнтр | Родня |
| Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
| Насельніцтва (2021) | 1 267 |
| Плошча | 117,84 км² |
| Часавы пояс | UTC+03:00 |
| Тэлефонны код | +375 2244 |
| Код аўтам. нумароў | 6 |
| Афіцыйны сайт | |
Ро́дненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Родня.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 20 жніўня 1924 года як Родненскі (Раднянскі) сельсавет у складзе Клімавіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года сельсавет у Клімавіцкім раёне Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клімавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Малашкавіцкага сельсавета[1]. 11 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Судзілаўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: Будлаўка, Ганнаўка, Мыслеўшчына, Патаронаўка, Прудок, Сабалёўка, Сідараўка, Слабада і Судзілы)[2]. 24 жніўня 1989 года скасаваны вёскі Будлаўка, Ганнаўка, Драгілеўка і Жаляёўка[3], у 2003 годзе — вёска Багданаўка. 21 снежня 2011 года Родненскаму сельсавету былі перададзены вёскі Асмолавічы, Лазовіца, Уздзевічы, Фядотаўка, Шумоўка, якія ўваходзілі ў склад скасаванага Лазовіцкага сельсавета, а аграгарадок Малышкавічы і вёскі Васькоўка, Заходы, Казусёўка, Мацяёўка, Сураў, Якубаўка, якія ўваходзілі ў склад Родненскага сельсавета, былі перададзеныя Галіцкаму сельсавету[4]. 2 чэрвеня 2023 года да сельсавета далучана частка скасаванага Галіцкага сельсавета (7 населеных пунктаў: аграгарадок Малышкавічы, вёскі Васькоўка, Заходы, Казусёўка, Мацяёўка, Сураў і Якубаўка)[5].
Склад
[правіць | правіць зыходнік]| Населены пункт | Статус | Насельніцтва | Гаспадаркі |
|---|---|---|---|
| Асмолавічы | вёска | 494 | 212 |
| Грышын | вёска | ||
| Крупня | вёска | ||
| Крывая | вёска | 1 | 1 |
| Лазовіца | вёска | 67 | 37 |
| Леанполле | вёска | 13 | |
| Мыслеўшчына | вёска | ||
| Патаронаўка | вёска | ||
| Прудок | вёска | ||
| Родня | аграгарадок | 643 | 255 |
| Сабалёўка | вёска | ||
| Сабалёўка | вёска | 83 | |
| Слабада | вёска | ||
| Судзілы | вёска | 79 | 46 |
| Сямёнаўка 1 | вёска | 14 | |
| Уздзевічы | вёска | ||
| Фядотаўка | вёска | ||
| Халдэеўка | вёска | ||
| Шумоўка | вёска |
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 1661 чалавек[6], з іх 96,6 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 0,2 % — украінцы[7].
Станам на 2013 год у Родненскім сельсавеце пражывала 1711 чалавек.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года (19 населеных пунктаў) — 1239 чалавек[8].
Станам на 2021 год у сельсавеце пражывала 1267 чалавек.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Рыгор Куляка (1903—1991) — савецкі генерал-маёр. Нарадзіўся ў м. Родня.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 24 жніўня 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 21 декабря 2011 г. № 13-9 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 14 красавіка 2019.
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 2 июня 2023 г. № 47-12 Об изменении административно-территориального устройства Климовичского района Могилевской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2024. Праверана 25 лістапада 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.