Гарох
Гарох | |||||||||||||||||
Гарох пасяўны (Pisum sativum) | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Pisum L. | |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
|
Гарох[4] (Pisum) — род адна- і шматгадовых травяністых раслін сямейства бабовых.
Няспелае насенне гароху мае зялёны колер, выкарыстоўваецца ў якасці асновы для розных прадуктаў харчавання ці ў дадатак да іншых страў. Традыцыйная беларуская страва з гарохам — гэта гарохавы суп.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Гарох, у спрыяльных умовах, вырастае вышынёй да 2 метраў. Плод — боб, які змяшчае насенне (некалькі дробных шарыкаў).
Арэал
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіць з Заходняй Азіі і Каўказа, Усходняй і Паўднёвай Еўропы і Паўночнай Афрыкі[5]. Расце ў шматлікіх частках свету. Вядома 7 відаў, пашыраных ў Еўропе і Афрыцы.
Віды
[правіць | правіць зыходнік]Род уключае сем відаў[6]:
- Pisum abyssinicum A.Braun
- Pisum ensifolium (Lapeyr.) E.H.L.Krause
- Pisum fulvum Sibth. & Sm.
- Pisum heterophyllum (L.) E.H.L.Krause
- Pisum hirsutum (L.) E.H.L.Krause
- Pisum pumilio (Meikle) Greuter
- Pisum sativum L. typus[3] — Гарох пасяўны
Значэнне і выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Культывуюць пераважна гарох пасяўны (Pisum sativum), як харчовы прадукт, корм для жывёлы і зялёнае ўгнаенне. Вырошчваюць як кармавую расліну таксама гарох палявы, або пялюшку (Pisum sativum arvense).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]З'яўляецца адной з першых раслін, якая гадуюцца чалавекам. Насенне гароху было знойдзена ў археалагічных помніках на Блізкім Усходзе, узрост якіх 10 000 г. Верагодна, ён вырас прыкладна каля 7800 года да нашай эры. Каля 2000 года да нашай эры яго пачалі апрацоўваць ў Еўропе, на Усходзе, Індыі і Кітаі.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б Звесткі пра род Pisum у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 98. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ http://www.ars-grin.gov/cgi-bin/npgs/html/taxgenform.pl?language=en Архівавана 6 красавіка 2011. Germplasm Resources Information Network (GRIN)
- ↑ Спіс відаў роду Pisum Архівавана 5 верасня 2017. на сайце The Plant List
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Купцоў М. Гарох // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Горох: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)