Гедэнбергіт
Выгляд
Гедэнбергіт | |
---|---|
Формула | CaFeSi2O6 |
Сінгонія | манаклінная (прызматычная) |
Колер | ад цёмна-зялёнага да чорна-зялёнага і амаль чорнага |
Колер рысы | светла-шэры з зялёным адценнем |
Бляск | шкляны |
Цвёрдасць | 5,5-6 |
Спайнасць | добрая па {110} |
Шчыльнасць | 3,5-3,6 г/см³ |
Гедэнбергіт — мінерал з групы піраксенаў. Названы ад імя шведскага мінеролага XIX стагоддзя Людвіга Гедэнберга. (CaFeSi2O6). Крышталі Гедэнбергіта ўяўляюць сабой падоўжаныя прызмы. Колер ад цёмна-зялёнага да чорна-зялёнага і амаль чорнага, ад непразрыстага да празрыстага ў аскепках. Колер рысы светла-шэры з зялёным адценнем. Бляск шкляны. Цвёрдасць 5,5-6. Шчыльнасць 3,5-3,6.
Сустракаецца ў асацыяцыі з магнетытам і гранатам, часам з галенітам, сфалерытам, халькапірытам. У магматычных працэсах вылучаецца пры крышталізацыі нізкаплаўкіх кіслых парод. Знаходзіцца ў метамарфічных вапняках, пераважна ў скарнах.