Галеніт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галеніт
Формула PbS
Прымесь Ag, Cd, Se, Cu, Zn, Sb
Колер Свінцова-шэры
Колер рысы Шэра-чорная
Бляск Металічны
Празрыстасць Непразрысты
Цвёрдасць 2,5
Спайнасць Дасканалая па {111}
Шчыльнасць 7,2—7,6 г/см³

Галені́т — мінерал, сульфід свінцу (II). Хімічная формула PbS. Сінонімы: свінцовы блішчак[1], свінцовы бляск.

Змяшчае каля 86,6 % свінцу. Часта змяшчае прымесі срэбра, кадмію, селену, вісмуту, волава, медзі, цынку і інш. Утварае свінцова-шэрыя крышталі і агрэгаты. Цвёрдасць 2—3 па шкале Моаса. Шчыльнасць 7,4—7,6 г/см³. Крохкі. Колер сталёвы, шэры з блакітнаватым адлівам, часам прысутнічае пярэстая пабегласць, бляск металічны, злом ступеньчаты, далікатны. Спайнасць дасканалая па кубе. Утварае кубічныя, кубаактаэдрычныя, радзей актаэдрычныя крышталі і суцэльныя масы. Электраправодны[1].

Паходжанне і радовішчы[правіць | правіць зыходнік]

Радовішчы гідратэрмальныя і метасаматычныя ў ЗША, Расіі і інш. Сустракаецца ў асацыяцыі з бурнанітам[2]. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца ў крышталічных фундаментах і пародах дэвону і карбону[1].

Руда на свінец і серабро[1].

Зноскі

  1. а б в г Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4.
  2. Бурнонит // Минералы и месторождения России и стран ближнего зарубежья (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]