Перайсці да зместу

Георгій Сцяпанавіч Ермаловіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Георгій Сцяпанавіч Ермаловіч
Месца нараджэння
Дата смерці 1970
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, жанглёр
Вучоба

Гео́ргій Сцяпа́навіч Ермало́віч (?, Смалявічы — 1970, Мінск) — беларускі артыст, жанглёр і мастак.[2]

Нарадзіўся ў Смалявічах. Скончыў Маскоўскае цыркавое вучылішча[ru], выступаў у пары з акрабатам Воблікавым, які быў жанаты з пляменніцай Дзяржынскага. Затым перайшоў на жангліраванне. Падчас вайны ў выніку ранення яму адарвала два пальцы на левай руцэ, ён трапіў у палон. Брат, які жыў у Мінску, выкупіў яго з лагера смерці Трасцянец у ахоўніка за бутэльку гарэлкі. Ермаловіч быў звязаны з падполлем, але пасля вайны яму давялося даказваць сваю невінаватасць, каб пазбегнуць арышту. Займацца жангліраваннем ён ужо не мог, таму прыдумаў нумар, які быў адзіным у СССР ― малюнкі-«перавёртышы».

Ермаловіч быў артыстам Белдзяржфілармоніі. Сутнасць яго нумара палягала ў тым, што ён распавядаў са сцэны байку Івана Крылова, часам каго-небудзь з беларускіх аўтараў. Паралельна маляваў спецыяльным маркёрам малюнак, дзе кожная лінія ілюстравала сюжэт. Але ў апошні момант мастак пераварочваў мальберт на 180 градусаў. Калі малюнак перагортваўся, выяўлялася, што на ім быў намаляваны ўжо не першапачатковы персанаж, а зусім іншы.

Памёр у Мінску. Пакінуў дачку — Святлану Георгіеўну Ермаловіч.

Зноскі

  • Ольга Брилон, Марина Мулявина. Белорусская эстрада. Ностальгический дивертисмент (руск.). — Мінск, 2021. — 700 с.