Перайсці да зместу

Герб Хойнікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Хойнікаў
Дэталі
Зацверджаны 14 жніўня 2001
Шчыт
іспанскі
Заснаванне 14 жніўня 2001 
Аўтар герба М. М. Елінская
Мастак М. М. Елінская

Герб Хойнікаў — афіцыйны геральдычны сімвал горада Хойнікі Гомельскай вобласці. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 14 жніўня 2001 года № 65.

Іспанскі шчыт полымяпадобна скошаны справа на зялёнае і срэбра, у зялёным полі — залаты замак.

Герб быў прыняты рашэннем прэзідыума Хойніцкага раённага Савета дэпутатаў ад 17 красавіка 2001 года № 18 і раённым Саветам дэпутатаў 28 чэрвеня 2001 года № 80. Аўтар герба і мастак М. М. Елінская[1].