Перайсці да зместу

Герберт Мак-Мастэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герберт Мак-Мастэр
англ.: Herbert Raymond McMaster
26-ы саветнік прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы[d]
20 лютага 2017 — 9 красавіка 2018
Папярэднік Кіт Келаг[d]
Пераемнік Джон Болтан

Нараджэнне 24 ліпеня 1962(1962-07-24)[1][2][…] (62 гады)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць нацыянальная бяспека[d][3], бяспека жыццядзейнасці[d][3] і палітычнае кансультаванне[d][3]
Род войскаў Армія ЗША
Званне генерал-лейтэнант і генерал-лейтэнант[d]
Камандаваў ISAF
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Герберт Рэйманд Мак-Мастэр (англ.: Herbert Raymond McMaster; нар. 24 ліпеня 1962) — амерыканскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, генерал-лейтэнант.

У 2014 годзе часопіс Time ўключыў яго ў спіс 100 самых уплывовых людзей свету.

Нарадзіўся ў Філадэльфіі, штат Пенсільванія. Бацька быў кадравым вайскоўцам-пяхотнікам і ваяваў у В’етнаме. Маці працавала школьнай настаўніцай.

Мак-Мастэр хадзіў у школу Ваеннай акадэміі Вэлі-Фордж. Захапляўся футболам і баскетболам. У 1984 годзе скончыў Ваенную акадэмію ЗША ў Вест-Пойнце. Далей паступіў у паветрана-дэсантную школу ў Форт-Бэнінг, адвучыўшыся папярэдне на курсах асноўнай падрыхтоўкі афіцэраў бранятанкавых войск. У 1985 годзе скончыў школу рэйнджараў, куды паступіў для таго, каб лепш падрыхтавацца да кіравання сухапутнымі падраздзяленнямі.

У 1999 годзе скончыў камандна-штабны каледж арміі ЗША, у 2003 — каледж арміі ЗША. У 90-х абараніў вучоныя ступені магістра і доктара філасофіі ў галіне ваеннай гісторыі ва Універсітэце Паўночнай Караліны.

Мак-Мастэр удзельнічаў у вайне ў Персідскім заліве, ваяваў у Афганістане і Іраку. Ён удастоены мноства ваенных узнагарод. Узначальваў цэнтр інтэграцыі баявых магчымасцяў сухапутных войскаў арміі ЗША. У сакавіку 2017 года Камітэт Сената па справах узброеных сіл пераважнай большасцю галасоў зацвердзіў Герберта Мак-Мастэра на пасаду кіраўніка Савета нацыянальнай бяспекі.

Жанаты, жонка — Кэтлін Тротэр. У шлюбе нарадзілася трое дачок.

  1. Herbert Raymond McMaster // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. H. R. Mcmaster // GeneaStar
  3. а б в Czech National Authority Database Праверана 18 ліпеня 2023.