Герман Саламонаў
Герман Саламонаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1875[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1943[1] |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Іегуда Жухавіцкі |
Прафесіі | скрыпач, музыкант, музычны педагог, канцэртмайстар |
Герман (Гершл) Саламонаў (1875, Мінск — ?) — беларускі скрыпач і педагог[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Мінску ў сям’і бедных музыкантаў[3]. Ужо ў дзяцінстве яго называлі вундэркіндам за чароўную ігру на скрыпцы[3].
Па парадзе свайго настаўніка І. Жухавіцкага, з якім пазней ажаніліся на родных сёстрах, і пад яго кіраўніцтвам адправіўся ў Лейпцыг і пры дапамозе некалькіх мецэнатаў, якія падтрымалі вельмі таленавітага вучня[3], скончыў там Лейпцыгскую дзяржаўную кансерваторыю па класе скрыпкі[2].
Пасля заканчэння кансерваторыі некалькі гадоў працаваў канцэртмайстарам у адным з аркестраў Лейпцыга. У 1907 годзе рушыў у ЗША, дзе скрыпач заняў пост канцэртмайстара Нью-Ёркскай філармоніі, і пражыў там пяць гадоў. У гэты час ён многа і вельмі паспяхова гастраляваў, выступаючы з канцэртамі ў многіх краінах свету. Мінскія газеты стала перадрукоўвалі ўзнёслыя водгукі берлінскіх і лейпцыгскіх газет[4].
Па вяртанні ў 1913 годзе Г. Саламонаў у першым жа канцэрце выконвае складанейшыя творы для скрыпкі[5].
У Мінску выкладаў у Народнай кансерваторыі. Падчас польскай улады ў 1920 годзе быў запрошаны ў Віленскую кансерваторыю, дзе быў прафесарам і выкладаў скрыпку[6]. Гастраляваў па вялікіх гарадах Польшчы[3].
У 1939 годзе вярнуўся ў Мінск і зноў выкладаў у Беларускай кансерваторыі[3]. У Мінску ўдзельнічаў у радыёпраграмах і даваў канцэрты[3].
У 1943 годзе Г. Саламонаў загінуў у Мінскім гета разам са сваёй жонкай Маняй Слапян. Вызваленыя з гета апавядалі, што ён да самай смерці іграў на скрыпцы для вязняў[2].
Выжыў прынамсі адзін сын, Давыд Саламонаў[3].
Зноскі
- ↑ а б в г https://web.archive.org/web/20210518175858/http://rep.bgam.edu.by/xmlui/bitstream/handle/123456789/46/%D0%97%D0%AB%D0%9A%D0%9E%D0%92%D0%90.pdf?sequence=1&isAllowed=y
- ↑ а б в М. Зыкова. Становление и развитие профессионального скрипичного образования и исполнительского искусства Беларуси в начале XX века Архівавана 18 мая 2021. (руск.)
- ↑ а б в г д е ё Musicians in Minsk by David Zakai, David Solomonov (англ.)
- ↑ Северо-Западный край. — 1904. — 11 апреля. № 428.
- ↑ Минский голос. — 1913. — 8 марта. — № 1006.
- ↑ Maria Ankudowicz-Bieńkowska , Polskie zycie muzyczne w Wilnie, 119.
- Нарадзіліся ў 1875 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі ў 1943 годзе
- Памерлі ў Мінскім гета
- Выпускнікі Лейпцыгскай вышэйшай школы музыкі і тэатра
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Выкладчыкі Літоўскай акадэміі музыкі і тэатра
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Скрыпачы паводле алфавіта
- Скрыпачы Беларусі
- Скрыпачы СССР
- Скрыпачы Расійскай імперыі
- Скрыпачы XX стагоддзя
- Музычныя педагогі Беларусі
- Музычныя педагогі Літвы
- Музычныя педагогі СССР
- Музычныя педагогі Расійскай імперыі
- Музычныя педагогі XX стагоддзя