Герцагі Арлеанскія
Выгляд
Тытул герцага Арлеанскага, пачынаючы з 1344 года, традыцыйна даваўся другому сыну французскага караля. Герцагства Арлеанскае было апанажам французскай кароны.
Дом Валуа
[правіць | правіць зыходнік]- 1392—1407 — Людовік I (1372—1407), сын караля Карла V Мудрага
- 1407—1465 — Карл I (1407—1465), сын папярэдняга, вядомы паэт.
- 1465—1498 — Людовік II (1462—1515), сын папярэдняга. У 1498 годзе ўзышоў на французскі прастол пад імем Людовіка XII.
- 1549—1550 — Людовік III (1549—1550), сын караля Генрыха II.
- 1550—1560 — Карл III (1550—1574), брат папярэдняга. У 1560 годзе ўзышоў на французскі прастол пад імем Карла IX.
- 1560—1569 — Генрых I (1551—1589), брат папярэдняга. Пасля герцаг Анжуйскі; у 1574 годзе ўзышоў на французскі прастол пад імем Генрыха III.
- 1569—1589 — Кацярына Медычы (1519—1589), удава караля Генрыха II
- 1607—1611 — Мікалай (1607—1611), рана памерлы сын караля Генрыха IV Вялікага
- 1626—1660 — Гастон (1608—1660), сын караля Генрыха IV Вялікага.
- 1660—1701 — Філіп I (1640—1701), сын караля Людовіка XIII Справядлівага.
- 1701—1723 — Філіп II Арлеанскі (1674—1723), таксама «Рэгент», сын папярэдняга. Філіп II атрымаў у спадчыну апанаж свайго бацькі і захаваў яго ў сваім нашчадстве. Паводле французскага закона (2006), прадстаўнікі Арлеанскага дому не могуць называцца Бурбонамі ці Бурбон-Арлеанамі ў Францыі.[крыніца?]
- 1723—1752 — Людовік IV Арлеанскі (1703—1752), сын папярэдняга.
- 1752—1785 — Луі-Філіп I Арлеанскі (1725—1785), сын папярэдняга.
- 1785—1793 — Луі Філіп II Эгалітэ (1747—1793), сын папярэдняга, у 1792 годзе адмовіўся ад свайго тытула і прыняў імя Філіпа Эгалітэ.
- 1793—1830 — Луі-Філіп III Арлеанскі (1773—1850), сын папярэдняга. У 1830 годзе стаў каралём Французаў пад імем Луі-Філіпа I.
- 1830—1842 — Фердынанд-Філіп Арлеанскі (1810—1842), сын папярэдняга.
Герцаг Арлеанскі
[правіць | правіць зыходнік]- 1894—1926 — Філіп Арлеанскі (1869—1926), унук папярэдняга. З 1869 па 1894 год — тытулярны герцаг Арлеанскі. У 1894 годзе становіцца законным уладальнікам тытула пасля смерці свайго бацькі Філіпа Арлеанскага (які тытулаваўся «графам Парыжскім» замест тытула герцага Арлеанскага).
Тытульныя герцагі Арлеанскія
[правіць | правіць зыходнік]- пасмяротна ў 1960 — Франсуа II Арлеанскі (1935—1960), кузен папярэдняга.
- з 1969 — Жак Арлеанскі (нар. 1941), брат папярэдняга.