Гней Невій

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гней НЕВІЙ (лац.: Gnaeus Naevius; каля 270 да н. э. — каля 201 да н.э.) — рымскі эпічны паэт і драматург, удзельнік Пунічных войнаў.

У адрозненне ад Лівія Андроніка, Невій не абмяжоўваўся перапрацоўкаю грэкамоўных крыніцаў і стаў пачынальнікам літаратуры на ўласнарымскім матэрыяле. Ён склаў паэму сатурнавым вершам аб Пунічных войнах, у якой, між іншым, ужыў і сюжэт аб Энеі, пазней дапрацаваны Вергіліям. Апроч шэрагу драматычных твораў, дзеянне якіх адбываецца ў Грэцыі, Невій стварыў некалькі і на рымскія тэмы, стаўшы такім чынам пачынальнікам Fabula Praetexta (драмы «ў тогах», у адрозненне ад Fabula palliata, драмы «ў грэчаскіх плашчах»).

Сатырычнымі творамі Невій нажыў сабе ворагаў ва ўплывовым родзе Метэлаў, некаторы час правёў у турме, памёр у выгнанні ў паўночнай Афрыцы.