Эней

Федэрыка Барочы. Уцёкі Энея з Троі

Эней(грэч. Αἰνείας — у антычнай міфалогіі адзін з галоўных абаронцаў Троі, легендарны родапачынальнік рымлян.
Паводле «Іліяды», пазбег смерці ў Траянскай вайне дзякуючы ўмяшанню багоў, бо яму было наканавана прадоўжыць дынастыю траянскіх цароў і адрадзіць славу траянцаў у іншыя зямлі. Гэта версія ў аснове «Энеіды» Вергілія — асноўная крыніцы міфа аб Энеі. Пасля доўгіх вандраванняў Эней са спадарожнікамі прыбыў у Італію, дзе дамогся шлюбу з мясцовай царэўнай Лавініяй і заснаваў горад, якому даў яе імя. Ад Энея і яго сына Іула лічыў свае паходжанне рымскі патрыцыянскі род Юліяў, да якога належалі Юлій Цэзар і Актавіян Аўгуст.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эней