Перайсці да зместу

Гордзіян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэшткі Гордзіяна

Го́рдзіян, таксама Го́рдзій (стар.-грэч.: Γόρδιον, турэцк.: Gordion) — археалагічны помнік на захадзе цэнтральнай Турцыі на тэрыторыі населенага пункта Ясыхуюк (турэцк.: Yassihüyük). У мінулым — галоўны горад Старажытнай Фрыгіі.

Даследаванні паказалі, што Гордзіян быў пабудаваны на месцы старога паселішча ў VIII ст. да н. э. ст. да н. э. Сама назва значыла "горад". Ён месціўся ў рачной даліне, прыдатнай для земляробства. Быў добра ўмацаваны. Найважнейшую частку складала цагляная цытадэль, пашыраная і дадаткова ўмацаваная ў VII ст. да н. э. Унутры яе знаходзіўся валадарскі палац, на поўдзень і на супрацьлеглым баку ракі — жытлы простых гараджан. Каля 620 да н. э. цытадэль была разбурана кімерыйцамі. Горад быў часткова ўзноўлены і праіснаваў прыкладна да VI ст. н. э.

У антычным Гордзіяне знаходзіўся знакаміты Гордзіеў вузел. Згодна паданню, той, хто змог бы развязаць яго, стаў бы валадаром сусвету. Аднак на працягу доўгага часу гэтага ніхто не здолеў зрабіць. У 334 г. да н. э. Аляксандр Македонскі папросту рассек яго мячом.

У наваколлях захавалася каля 80 курганоўфрыгійскіх магільняў, якія ўзводзілі на працягу ўсяго 1 тысячагоддзя да н. э. Да нашага часу з іх даследавана прыкладна палова. У адным з курганоў знойдзены алфавітны надпіс VIII ст. да н. э., найстаражытнейшы за межамі Фінікіі.

Археалагічныя раскопкі праводзяцца з 1900 г.