Грабніца Небамуна
Грабніца Небамуна | |
---|---|
У грабніцы пахаваны Небамун | |
«Пруд у садзе» з грабніцы Небамуна | |
Асноўныя звесткі | |
Размяшчэнне | страчана, Фіванскі некропаль |
[[:commons:Category: Tomb of Nebamun на Вікісховішчы|Грабніца Небамуна]] на ВікіСховішчы |
Грабніца Небамуна — пахаванне страражытнаегіпецкага пісара і ўлікоўца збожжа па імені Небамун, дакладнае знаходжанне якой цяпер страчана.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядома, што грабніца знаходзілася ў Фіванскім некропалі, які размешчаны на заходнім узбярэжжы ракі Ніла ў Фівах (сучасны Луксор, Егіпет). Грабніца стала крыніцай знакамітых дэкараваных сцэн, знятых з яе сцен, якія цяпер выстаўляюцца ў Брытанскім музеі ў Лондане[1][2].
Сам Небамун, які жыў каля 1350 года да н.э., быў чыноўнікам сярэдняга рангу, які служыў пісарам і ўлікоўцам зерня ў Фіванскім храмавым комплексе, прысвечаным Амону. Яго грабніца была адкрыта ў 1820 годзе маладым грэкам, Джаванні («Янні») д'Атаназі, які дзейнічаў як агент для егіптолага Генры Сальта, брытанскага генеральнага консула.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Абтынкаваныя сцены грабніцы былі багата і па-майстэрску ўпрыгожаны жывымі фрэскамі, якія паказваюць ідэалізаванае ўяўленне пра жыццё і дзейнасць Небамуна[3].
Самымі вядомымі выявамі з грабніцы з'яўляецца фрэска, на якой Небамун палюе на птушак, танцуючыя дзяўчыны на піру і пруд у садзе[4]. У 2009 годзе Брытанскі музей адкрыў новую галерэю, прысвечаную адлюстраванню адзінаццаці адноўленых фрагментаў сцен з грабніцы. Яны былі апісаны як найвялікшыя захаваныя карціны са Старажытнага Егіпта, і як адзін з найвялікшых скарбаў музея[5][6].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
«Паляванне вяльможы на Ніле». Фрагмент роспісу грабніцы Небамуна
-
Танцоры і музыкі
-
Кот, які атакуе птушак
У культуры
[правіць | правіць зыходнік]Розныя сцэны з карцін былі выкарыстаныя сучаснымі мастакамі. Лоўрэнс Альма-Тадэма ўключыў сцэну, на якой пасуцца гусі, для аздаблення сцяны ў сваёй карціне «Іосіф — наглядчык збожжасховішча фараона» (1874), а Поль Гаген выкарыстаў частку сцэны банкету ў якасці кампазіцыйнага плану ў яго «Ta Matete» (1892)[7].
Зноскі
- ↑ Richard Parkinson,The Painted Tomb Chapel of Nebamun, British Museum Press, 2008
- ↑ New Egyptian Gallery at the British Museum . Праверана 1 верасня 2008.
- ↑ Parkinson, at 14
- ↑ Parkinson, at 63ff
- ↑ Parkinson, at 9
- ↑ New Egyptian Gallery at the British Museum . Праверана 1 верасня 2008.
- ↑ Philip McCouat, «Lost masterpieces of ancient Egyptian art from the Nebamun tomb-chhapel» Journal of Art in Society http://artinsociety.com
Грабніца Небамуна на Вікісховішчы |