Гідраргіліт
Гідраргіліт | |
---|---|
Формула | Al(OH)3 |
Колер | Бясколерны ці зеленаватага, чырванаватага ці блакітнаватага колеру[1] |
Цвёрдасць | 2,5—3,5[2] |
Спайнасць | добрая[2] |
Шчыльнасць | 2,3—2,4[2] г/см³ |
Гідраргіліт, Гібсіт (грэч. hydor + argillos, вада і белая гліна) — мінерал, аксід алюмінію, γ-Al(OH)3 (часам α-Al(OH)3. Утрымоўвае 65,4 % гліназёму (Al2O3); вядомыя прымешкі Fe3+ і Ga3+, якія замяшчаюць ў структуры Al3+. Назва паходзіць ад прозвішча англійскага мінеролага Дж. Гібса (англ.: G. Gibbs).
Крышталізуецца ў манакліннай сінгоніі. Крышталічная структура слаістая, складаецца з двулістных пакетаў (OH), у сярэдзіне якіх размешчаны іоны Al3+. Па слабых міжпакетных сувязях праходзіць добрая спайнасць. Гідрагіліт утварае дробныя тонкапласціністыя, звычайна бясколерныя з перламутравым бляскам крышталікі, а таксама парашкаватыя масы і скарыначкі з радыяльна-прамяністай або лускаватай мікраструктурай. Цвёрдасць па мінералагічнай шкале 2,5—3,5; шчыльнасць 2300—2400 кг/м³. Гідраргіліт звычайна ўтвараецца пры выветрыванні парод, багатых гліназёмам. Разам з іншымі гідравокісламі алюмінію (дыяспар, бёміт) і жалеза гідаргіліт уваходзіць у склад баксітавых руд.
Зноскі
- ↑ Гидраргиллит // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ а б в Гідраргіліт (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 43.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гиббсит // ХиМиК.ру (руск.)
- Гидраргиллит (гиббсит) — А l(ОН){{|3}}sub. Бемит — АlO(ОН). Диаспор — НАlO2 // Экологический центр "Экосистема"™ (руск.)
- Гиббсит // Музей естественной истории (руск.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гідраргіліт