Гірэй (Краснадарскі край)
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
|
Гірэй (руск.: Гире́й) — пасёлак гарадскога тыпу ў Гулькевіцкім раёне Краснадарскага края Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Гірэйскага гарадскога паселішча. Чыгуначная станцыя Гірэй на лініі «Каўказская (Крапоткін) — Армавір». Насельніцтва — 6554 чалавек (2021). Размешчаны на левым беразе Кубані насупраць станіцы Каўказскай, за 4 км на паўночны захад ад горада Гулькевічы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Хутар (пазней пасёлак) на ўладальніцкім участку Гірэеў заснаваны да 1882 года. У 1913 годзе графам Варанцовым-Дашкавым у пасёлку быў пабудаваны Гулькевіцкі цукровы завод — першы на Кубані. 24 сакавіка 1959 года населены пункт пераўтвораны ў рабочы пасёлак.