Перайсці да зместу

Гіялуронавая кіслата

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гіялуронавая кіслата
Выява хімічнай структуры
Агульныя
Хім. формула C₂₈H₄₄N₂O₂₃
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 9004-61-9
PubChem 24759
Рэг. нумар EINECS 232-678-0
ChemSpider 2341172

Гіялуронавая кіслата — кіслы мукаполіцукрыд, кампанент злучальнай тканкі.

У вялікай колькасці ёсць у шклопадобным целе вока, пупавіне, сінавіяльнай (сустаўнай) вадкасці, а таксама скуры. Утварае комплекс з бялкамі. Малекулярная маса да некалькіх мільёнаў. Растворы гіялуронавай кіслаты маюць вялікую вязкасць, таму здольныя памяншаць пранікальнасць тканак, што перашкаджае пранікненню хваробатворных мікраарганізмаў. У арганізме рэгулюе размеркаванне вады, выконвае ролю змазачнага матэрыялу ў суставах. Ферментыўны гідроліз гіялуронавай кіслаты ажыццяўляецца гіялуранідазай.