Дамейкіт
Выгляд
Дамейкіт | |
---|---|
Формула | Cu3As |
Сінгонія | кубічная |
Колер | серабрыста-белы, аліўкава-белы, шэры |
Бляск | металічны |
Празрыстасць | непразрысты |
Цвёрдасць | 3—3,5 |
Шчыльнасць | 7,2—7,9 г/см³ |
Дамекіт́ — мінерал класа арсенідаў, прыродны арсенід медзі Cu3As. Дамешкі серы і волава. Адкрыты ў 1845 годзе Вільгельмам Гайдынгерам (ням.: Wilhelm von Haidinger). Названы ў гонар геолага і мінеролага І. І. Дамейкі.
Мінерал гідратэрмальнага паходжання. Крышталізуецца ў кубічнай і гексаганальнай сінгоніях. Утварае шчыльныя зярністыя і пупышкападобныя агрэгаты. Колер серабрыста-белы, шэры, з металічным бляскам. Непразрысты. Колер рысы чорны. Крохкі. Цвёрдасць 3—3,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 7,2—7,9 г/см³. Раствараецца ў канцэнтраванай азотнай кіслаце.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 30. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Дамейкіт на Вікісховішчы |
- Інфармацыя на сайце КаталогМинералов.RU (руск.)
- Российский государственный геологоразведочный университет им. Серго Орджоникидзе Архівавана 22 верасня 2018. (руск.)
- Класс Сульфиды // Кристаллов.net (руск.)
- Project of the Hudson Institute of Mineralogy (англ.)