Перайсці да зместу

Джавід Шакіравіч Гамзатаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джавід Гамзатаў
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі
Поўнае імя Джавід Шакіравіч Гамзатаў
Спецыялізацыя Грэка-рымская барацьба
Нарадзіўся 27 снежня 1989(1989-12-27) (34 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Альма-матар
Трэнеры Хайбула Хайбулаеў
Алім Селімаў
Малік Эскендараў
Рост 176 см
Вага да 84 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джавід Шакіравіч Гамза́таў (нар. 27 снежня 1989, Кізілюрт, Дагестанская АССР, СССР) — беларускі барэц грэка-рымскага стылю. Трохразовы чэмпіён Беларусі, Бронзавы прызёр Універсіяды 2013 года, бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2013 года, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра 2016 года. Па нацыянальнасці лезгін[1].

Джавід Гамзатаў нарадзіўся ў Дагестане. Бацькі Джавід родам з сяла Куруш Хасавюртаўскага раёна[2]. Займаўся вольнай барацьбой у ДЮСШ № 1 г. Кізілюрт. Першы трэнер Хайбула Магамедрасулавіч Хайбулаеў.

У 2006 годзе пераехаў у Беларусь, дзе стаў займацца ў Аліма Селімава і Маліка Эскендарава.

У 2012 годзе заваяваў бронзавы медаль на Чэмпіянаце Беларусі 2012 года ў Магілёве ў вагавай катэгорыі да 84 кг.

Бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2013 года ў Будапешце. Бронзавы прызёр летняй Універсіяды 2013 года ў Казані[3]. У тым жа годзе стаў чэмпіёнам Беларусі ў вагавай катэгорыі да 84 кг.

Чэмпіён Беларусі 2015 і 2016 гадоў у вагавай катэгорыі да 85 кг. Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра ў вагавай катэгорыі да 84 кг.

Вучыўся на завочным аддзяленні юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Зноскі