Джон Неграпонтэ
Джон Неграпонтэ (англ.: John Negroponte; нар. 21 ліпеня 1939) — амерыканскі дыпламат. Намеснік дзяржаўнага сакратара ЗША (2007—2009). Дырэктар Нацыянальнай разведкі (2005—2007).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Джон Дзімітры Неграпонтэ нарадзіўся ў Лондане ў сям’і грэчаскіх эмігрантаў. Пасля таго, як дзеці скончылі школу, сям’я пераехала ў ЗША. У 1956 годзе скончыў школу «Phillips Exeter». У 1960 годзе скончыў Ельскі ўніверсітэт. Валодае англійскай, іспанскай, французскай і в’етнамскай мовамі.
У 1960—1997 гадах — на дыпламатычнай службе. Неграпонтэ быў паслом у Гандурасе (1981—1985), памочнікам дзяржсакратара па справах акіянаў, навакольным асяроддзі і навуцы (1985—1987), намеснікам памочніка прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы (1987—1989), паслом у Мексіцы (1989—1993) і паслом на Філіпінах (1993—1996). У 1997—2001 гадах — выканаўчы віцэ-прэзідэнт па глабальных рынках у кампаніі McGraw-Hill.
У 2001 годзе прызначаны Джорджам Бушам прадстаўніком ЗША ў ААН. 17 лютага 2005 года прызначаны дырэктарам Нацыянальнай разведкі, праслужыў на гэтай пасадзе да лютага 2007 года, калі яго змяніў Джон Мак-Конэл.
У 1981—1985 гадах Неграпонтэ быў паслом у Гандурасе. За чатыры гады яго службы ваенная дапамога Гандурасу павялічылася з 4 млн да 77,4 млн дол. у год. Адміністрацыя Рональда Рэйгана павялічвала вайсковую прысутнасць ЗША ў краіне (у той час як раней пры Джымі Картэры было вырашана не рэагаваць на звяржэнне ў Нікарагуа рэжыму Самасы сандзіністы). У сувязі з гэтым у ЗША выбухнуў палітычны скандал «Іран-контрас».
Сенатар Крыстафер Дод у сваім дакладзе паказаў, што Неграпонтэ быў у курсе запланаваных парушэнняў правоў чалавека з боку падпольных ваенных арганізацый[5]. З праведзеных газетамі The Washington Post і New York Times расследаванняў стала ясна, што Неграпонтэ быў адным з актыўных правадыроў антыкамуністычнай палітыкі прэзідэнта Рэйгана ў рэгіёне і чалавекам, дзякуючы якому была ўсталяваная цесная сувязь паміж спецслужбамі ЗША, арміяй Гандураса і нікарагуанскімі контрас[6][7].
На думку некаторых экспертаў і журналістаў, Неграпонтэ, падчас сваёй службы паслом у Мексіцы ў 1989—1993 гадах, аказваў дапамогу ўраду краіны ў барацьбе з паўстанцамі-сапатыстамі ў штаце Ч’япас.
У 2004—2005 гадах узначальваў дыпляматычнае прадстаўніцтва ЗША ў Багдадзе, дзе стварыў — па вобразу і падабенству краін Лацінскай Амерыкі — «эскадроны смерці»[8][9].
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Неграпонтэ абвінавачваецца ў тым, што ён сумесна з ЦРУ браў удзел у стварэнні «батальёна 316», члены якога выкрадалі, катавалі і забівалі апазіцыянераў і непажаданых ЗША дзеячаў. У прыватнасці, у 1982 годзе каталіцкая дэлегацыя з Сальвадора запатрабавала высветліць лёс зніклых у Гандурасе 30 манашак. Неграпонтэ заявіў, што яму нічога не вядома пра гэта. Аднак у 1996 годзе Джэк Бінз, былы пасол у Гандурасе да Неграпонтэ, у інтэрв’ю газеце The Baltimore Sun сказаў, што манашкі былі ў ліку людзей, выкрадзеных «батальёнам 316» і тайнай паліцыяй, якая кантралявалася пасольствам ЗША. Пасля катаванняў яны былі забітыя — выкінутыя яшчэ жывымі з верталёта.
Акрамя таго, пры яго падтрымцы былі створаны аналагічныя падраздзяленні не толькі ў Гандурасе, але і ў Гватэмале, Сальвадоры[10]. «Эскадроны смерці», якія з’явіліся пры яго актыўным удзеле ў Цэнтральнай Амерыцы, выкралі і забілі (уключаючы выкрадзеных з нікарагуанскай тэрыторыі і забітых у Гандурасе людзей) не менш за 75 тысяч чалавек[11].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ John Negroponte // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Nomination of John Negroponte
- ↑ Papers Illustrate Negroponte’s Contra Role
- ↑ Cables Show Central Negroponte Role in 80’s Covert War Against Nicaragua
- ↑ Newsweek. 8. 01. 2005
- ↑ Is the U.S. Organizing Salvador-Style Death Squads in Iraq?
- ↑ Булычев И. М. Заговор против народов Центральной Америки. М., 1984; McCuen G.E. Political Murder in Central America. Death Squads and U.S. Politics. Hudson (WI), 1984; Benítes Manaut R., Lozano L., Bermúdez Torres L. EE. UU. contra Nicaragua. La guerra de baja intensidad en Centroamérica. Madrid, 1987; El Salvador Death Squads. A Governmental Strategy. Sidney, 1988; Harvest of Violence. The Maya Indians and the Guatemala Crisis. Norman (OK) — Oklahoma City, 1992; Death Squads in Global Perspective: Murder with Deniability. L., 2003; Wilkinson D. Silence on the Mountain. Stories of Terror, Betrayal, and Forgetting in Guatemala. Durhan (NC), 2004; McCoy A.W. A Question of Torture: CIA Interrogation, from the Cold War to the War on Terror. N.Y., 2006.
- ↑ Тарасов А. Н. «Гуманизм»?