Джульета Мазіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джульета Мазіна
італ.: Giulietta Masina
Дата нараджэння 22 лютага 1921(1921-02-22)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 сакавіка 1994(1994-03-23)[1] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Федэрыка Феліні
Адукацыя
Прафесія тэатральная актрыса, кінаактрыса, акцёрка, сцэнарыст, television writer
Кірунак неарэалізм[d] і auteur[d]
Узнагароды
IMDb ID 0556399
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джульета Мазіна (італ.: Giulietta Masina, 22 лютага 192123 сакавіка 1994) — італьянская актрыса, жонка кінарэжысёра Федэрыка Феліні, атрымала мянушку «Чаплін у спадніцы».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Джулія Ганна Мазіна нарадзілася ў Сан-Джорджа-дзі-П’яна ў сям’і служачага і настаўніцы. Джулія была самай старэйшай з чатырох дзяцей. Ужо з ранніх гадоў яна праяўляла схільнасць да тэатра, танцаў і музыкі.

Пасля заканчэння пачатковай школы яе адправілі ў Рым да сваячкі, дзе яна трапіла ў гімназію сясцёр урсулінак. Джулія рыхтавалася стаць піяністкай, але паступіла ў Рымскі ўніверсітэт на філалагічны факультэт. Пасля яго заканчэння Мазіна атрымала дыплом выкладчыка сучаснай літаратуры.

Падчас вучобы Джулія грала ў студэнцкім тэатры. Пазней яна атрымала запрашэнне ў тэатр Каверын. Акрамя таго, каб палепшыць сваю дыкцыю і пазбавіцца ад паўночна-італьянскага акцэнту, Мазіна пачала працаваць на радыё. Там яна выступала ў радыёперадачах, сцэнарыі да якіх пісаў будучы вядомы італьянскі рэжысёр Федэрыка Феліні, падпісваў у той час свае працы як «Федэрыка». Ён працаваў карыкатурыстам ў адным з часопісаў. Федэрыка патэлефанаваў Джуліі і сказаў, што хоча зрабіць фільм па гэтай п’есе, і папрасіў яе аб сустрэчы. У кастрычніку 1943 года яны пажаніліся. Менавіта па яго просьбе яна змяніла сваё імя і стала Джульетай.

Яе дэбютнай працай у кіно стаў фільм Альберта Латуады «Без жалю» (1947 год), у якім яна згуляла ролю прастытуткі Марчэлы — шчырай, з добрай, даверлівай душой. За гэтую ролю яна атрымала «Срэбраную стужку».

Яна памерла ў Рыме 23 сакавіка 1994 г., праз паўгады пасля смерці мужа. Мазіна была пахавана ў Рыміні побач з мужам.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б BeWeB Праверана 14 лютага 2021.
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 25 чэрвеня 2015.
  4. https://bbcc.regione.emilia-romagna.it/pater/loadcard.do?id_card=152363
  5. https://riminiturismo.it/visitatori/scopri-il-territorio/arte-e-cultura/monumenti-alla-memoria/cimitero-monumentale-di-rimini