Дзмітрыеўка (Тамбоўская вобласць)
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
Дзмітрыеўка
|
Дзмітрыеўка[2] (руск.: Дми́триевка) — пасёлак гарадскога тыпу ў Нікіфараўскім раёне Тамбоўскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр раёна. Насельніцтва — 7609 чал. (2017). Размешчаны ў паўночна-заходняй частцы вобласці, за 42 км на паўночны захад ад Тамбова, за 2 км на поўнач ад аўтадарогі М6 «Каспій», на берагах ракі Пальной Варонеж. Чыгуначная станцыя Нікіфараўка Паўднёва-Усходняй чыгункі на лініі Мічурынск — Тамбоў. Статус пасёлка гарадскога тыпу — з 1966 года.
Зноскі
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15). — карта Тамбоўскай вобласці