Дзмітрый Віктаравіч Пятруша
Дзмітрый Віктаравіч Пятруша | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ігар Іванавіч Бузоўскі | ||||||
Пераемнік | Мікалай Аляксандравіч Палякоў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
20 жніўня 1983[1] (41 год) |
||||||
Бацька | Віктар Леанідавіч Пятруша | ||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Дзмітрый Віктаравіч Пятруша (нар. 20 жніўня 1983, Віцебск) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 20 жніўня 1983 года ў Віцебску. Бацька — Віктар Леанідавіч Пятруша, працаваў намеснікам старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
Скончыў у 2006 годзе Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт. У тым жа годзе пачаў працоўную дзейнасць майстрам службы эксплуатацыі газавай гаспадаркі філіяла «Віцебскае вытворчае ўпраўленне газавай гаспадаркі» РУП «Віцебскаблгаз», у 2008—2016 гадах на кіруючых пасадах. У 2012 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
З ліпеня 2016 па чэрвень 2018 працаваў намеснікам генеральнага дырэктара — начальнікам упраўлення і перспектыўнага развіцця і інвестыцый дзяржаўнага вытворчага аб’яднання па паліве і газіфікацыі «Белпалівагаз».
З 28 чэрвеня 2018 года да канца ліпеня 2021 года — кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Мінска.
29 ліпеня 2021 года прызначаны генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Керамін»[2].
Унесены ў санкцыйныя спісы краін Балтыі[3][4].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «За працоўныя заслугі» (2020)[5].
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Шырокую вядомасць Дзмітрый Пятруша набыў у жніўні 2020 года. На праўладным канцэрце 6 жніўня, арганізаваным у Кіеўскім скверы Мінска з мэтай перашкодзіць перадвыбарнай кампаніі Святланы Ціханоўскай, гукарэжысёры з Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі Кірыл Галанаў і Уладзіслаў Сакалоўскі незапланавана ўключылі песню Віктара Цоя «Перамен». Людзі ў скверы жыва адрэагавалі на гэта, пачаўшы апладзіраваць. Каб спыніць гучанне песні, Пятруша стаў выдзіраць шнуры з калонак. Таксама ён паклікаў міліцыю[6]; неўзабаве гукарэжысёраў затрымалі і абвінавацілі ў дробным хуліганстве. На судзе 7 жніўня 2020 года К. Галанаў назваў хуліганствам само правядзенне названага канцэрта[7]. Дз. Пятруша зрабіўся аб’ектам шматлікіх кпінаў, у т. л. за стаўленне да апаратуры палаца дзяцей і моладзі. У час судовага пасяджэння Ул. Сакалоўскі заявіў, што «апаратуру пашкодзілі, немагчыма было выступаць»[8].
Палітолаг з Мінска Вольф Рубінчык у пачатку жніўня 2021 г. прывёў прыклады неналежнага выкарыстання каштоўных памяшканняў у Цэнтральным раёне. Ён крытычна ацаніў вынікі гаспадарання Дз. Пятрушы і дапусціў, што былы кіраўнік адміністрацыі нясе як мінімум маральную адказнасць за трагедыю 11-12 лістапада 2020 года, якая адбылася з Раманам Бандарэнкам на тэрыторыі Цэнтральнага раёна: адміністрацыя раёна «душыла» ўтвораную ў жніўні 2020 г. «Плошчу Перамен»[9].
Зноскі
- ↑ https://vk.com/id420874490
- ↑ https://blr.belta.by/president/view/naznachenni-u-mjastsovaj-vertykali-mus-vnu-i-na-pradpryemstvah-padrabjaznastsi-kadravaga-dnja-u-102430-2021/ Архівавана 24 кастрычніка 2021.
- ↑ Latvia sanctions 101 more Belarus officials
- ↑ The sanctions of the Government of the Republic in view of the situation in Belarus
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2020 года № 502 «Аб узнагароджанні»
- ↑ https://nashaniva.com/?c=ar&i=275875
- ↑ https://meduza.io/feature/2020/08/07/v-minske-zvukooperatora-vklyuchivshego-peremen-na-provlastnom-kontserte-posadili-na-10-sutok-za-huliganstvo-on-nazval-huliganstvom-sam-etot-kontsert
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2021. Праверана 8 жніўня 2021.
- ↑ https://belisrael.info/?p=28622
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кіраўнік адміністрацыі Пятруша Дзмітрый Віктаравіч Архівавана 23 красавіка 2019.