Перайсці да зместу

Дзмітрый Сяргеевіч Шалудзька

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Дзмітрый Шалудзька
Поўнае імя Дзмітрый Сяргеевіч Шалудзька
Нарадзіўся 17 жніўня 1989(1989-08-17)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 183 см
Вага 76 кг
Пазіцыя нападнік
Клубная кар’ера[* 1]
2009 Сцяг Беларусі Рудзенск 14 (2)
2011 Сцяг Беларусі Рудзенск 23 (4)
2012 Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 5 (0)
2013—2014 Сцяг Беларусі Бяроза-2010 35 (9)
2015 Сцяг Беларусі Вікторыя (Мар’іна Горка) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Дзмітрый Шалудзька (нар. 17 жніўня 1989, Данецк, Растоўская вобласць) — былы беларускі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля пераезду ў Беларусь выступаў за каманды «Мінск», «Рудзенск»[2]. У 2010 годзе гуляў на аматарскім узроўні за «Іслач», пасля вярнуўся ў «Рудзенск».

У студзені 2012 года прыбыў на прагляд у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» і ў лютым падпісаў кантракт. Аднак, замацавацца ў асноўным складзе не здолеў, правёўшы за каманду ўсяго 5 матчаў. У лютым 2013 года перайшоў у «Бярозу-2010», дзе спачатку быў трывалым іграком асновы, аднак у сезоне 2014 страціў месца ў складзе.

У 2015 годзе папоўніў склад «Вікторыі» з Мар’інай Горкі, аднак правёў толькі адзін матч і завяршыў прафесійную кар’еру.

Зноскі

  1. Dmitri Sholudko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Профіль на footballtop.ru