Добрушскае геалагічнае агаленне
Выгляд
Добрушскае геалагічнае агаленне — помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў Беларусі (1963), каля горада Добруш Гомельскай вобласці.
Плошча 6000 м², ахоўная зона вакол 10 000 м². Прымеркавана да ўступу карэннага берага ракі Іпуць, дзе агаляюцца слаі кварцава-глаўканітавых пяскоў харкаўскай світы палеагену, што назапасіліся 65—30 млн гадоў таму ў старажытным моры.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).