Дом па Камісарыяцкім завулку, 17
Славутасць | |
Дом па Камісарыяцкім завулку, 17 | |
---|---|
![]() | |
53°54′16″ пн. ш. 30°20′02″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | Магілёўская разьба |
Дата пабудовы | канец XIX ст. |
Статус |
![]() |
![]() |
Дом па Камісарыяцкім завулку, 17 — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пабудаваны ў канцы ХІХ ст. як жылы, быў прыватнаўласніцкім. Па некаторых звестках да нацыяналізацыі ў 1924 г. належаў Варвары Эстараўне Васілеўскай. Выкарыстоўваўся як жылы[1].
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7d/%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%9A%D0%B0%D0%BC%D1%96%D1%81%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%8F%D1%86%D0%BA%D1%96_%D0%B7%D0%B0%D0%B2%D1%83%D0%BB%D0%B0%D0%BA%2C_%D0%B6%D0%BD%D1%96%D0%B2%D0%B5%D0%BD%D1%8C_2019_%2806%29.jpg/220px-%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%9A%D0%B0%D0%BC%D1%96%D1%81%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%8F%D1%86%D0%BA%D1%96_%D0%B7%D0%B0%D0%B2%D1%83%D0%BB%D0%B0%D0%BA%2C_%D0%B6%D0%BD%D1%96%D0%B2%D0%B5%D0%BD%D1%8C_2019_%2806%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c8/%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%97%D0%B0%D0%B1%D1%83%D0%B4%D0%BE%D0%B2%D0%B0_%D0%9A%D0%B0%D0%BC%D1%96%D1%81%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%8F%D1%86%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%B7%D0%B0%D0%B2%D1%83%D0%BB%D0%BA%D0%B0_%2828%29.jpg/220px-%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%97%D0%B0%D0%B1%D1%83%D0%B4%D0%BE%D0%B2%D0%B0_%D0%9A%D0%B0%D0%BC%D1%96%D1%81%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%8F%D1%86%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%B7%D0%B0%D0%B2%D1%83%D0%BB%D0%BA%D0%B0_%2828%29.jpg)
Будынак з’яўляецца прыкладам гарадской мяшчанскай сядзібы, характэрнай для забудовы Магілёва кан. ХІХ — пач. ХХ стст. Першы паверх і ўваходная двухпавярховая прыбудова двухпавярховага будынка пабудаваны з чырвонай цэглы, другі паверх драўляны. Першы паверх паўпадвальны, меў атынкоўку, вокны з арачнымі праёмамі, якія потым былі закладзены, пілястры і карніз з сухарыкамі, выкладзенымі з цэглы. Другі паверх апрацаваны шалёўкай, аконныя праёмы маюць лучковыя завяршэнні з ліштвамі, карніз выраблены з дапамогай разьбы па дрэве, уяўляе сабой прыклад «магілёўскай разьбы». Дах двусхільны[1].
Зноскі
- ↑ а б kropki.by — інтэрактыўная мапа Магілёва(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2022. Праверана 14 студзеня 2022.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па Камісарыяцкім завулку, 17