Дом па праспекце Рэвалюцыі, 12 (Барысаў)
Appearance
Славутасць | |
Дом па праспекце Рэвалюцыі, 12 | |
---|---|
54°13′18″ пн. ш. 28°31′28″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | канструктывізм[d] |
Будаўніцтва | 1929 — 1930 |
![]() |
Дом па праспекце Рэвалюцыі, 12 — жылы дом у Барысаве Мінскай вобласці. Размешчаны на рагу праспекта Рэвалюцыі і вул. Ленінскай.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/48/Barysa%C5%AD%2C_Novaje_Miesta%2C_Trubiackoha-Manapolnaja._%D0%91%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%81%D0%B0%D1%9E%2C_%D0%9D%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%B5_%D0%9C%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B0%2C_%D0%A2%D1%80%D1%83%D0%B1%D1%8F%D1%86%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%B0-%D0%9C%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D0%BF%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%281936%29.jpg/220px-Barysa%C5%AD%2C_Novaje_Miesta%2C_Trubiackoha-Manapolnaja._%D0%91%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%81%D0%B0%D1%9E%2C_%D0%9D%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%B5_%D0%9C%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B0%2C_%D0%A2%D1%80%D1%83%D0%B1%D1%8F%D1%86%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%B0-%D0%9C%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D0%BF%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%281936%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e1/Barysa%C5%AD%2C_Novaje_Miesta%2C_Trubiackoha-Manapolnaja._%D0%91%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%81%D0%B0%D1%9E%2C_%D0%9D%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%B5_%D0%9C%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B0%2C_%D0%A2%D1%80%D1%83%D0%B1%D1%8F%D1%86%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%B0-%D0%9C%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D0%BF%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%281943%29.jpg/220px-Barysa%C5%AD%2C_Novaje_Miesta%2C_Trubiackoha-Manapolnaja._%D0%91%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%81%D0%B0%D1%9E%2C_%D0%9D%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%B5_%D0%9C%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B0%2C_%D0%A2%D1%80%D1%83%D0%B1%D1%8F%D1%86%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%B0-%D0%9C%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D0%BF%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%281943%29.jpg)
Пабудаваны ў 1929—1930 гг. з цэглы як адзіны ансамбль з домам № 14. Выкарыстоўваецца гапдлёвымі прадпрыемствамі і пад жыллё.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Помнік архітэктуры канструктывізму. Г-падобны ў плане трохпавярховы пяцісекцыйны будынак (секцыя — 3 кватэры на лесвічнай пляцоўцы). Мае ўступчатую кампазіцыю франтальных фасадаў, якія расчлянёны неглыбокімі рызалітамі і квадратнымі аконнымі праёмамі. Рытм галоўнага фасада падкрэслены вертыкальнымі стужкамі зашклення лесвічных клетак. Вуглы апяразаны балконамі. Пад’езды скразныя.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- А. М. Кулагін. 15. Жылыя дамы // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Мінская вобласць. Кніга 1. — 284 с.: іл.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па праспекце Рэвалюцыі, 12 (Барысаў)