Доўгае-Мелкае
Выгляд
Доўгае-Мелкае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 154,0 м |
Даўжыня | 0,6 км |
Шырыня | 0,25 км |
Плошча | 0,1 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,4 км |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 1,88 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
До́ўгае-Ме́лкае — возера ў Беларусі, Расонскім раёне Віцебскай вобласці, за 34 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, за 1,5 км на поўдзень ад вёскі Мачулішча, у басейне ракі Дрыса.
Плошча паверхні 0,1 км². Даўжыня 0,6 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 1,4 км. Плошча вадазбору 1,88 км². Катлавіна возера авальнай формы, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 3—5 м, параслі лесам. Берагавая лінія слабазвілістая. На поўначы выцякае ручай у возера Дземіна.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 205.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)