Дубатоўскае (заказнік)
Выгляд
Дубато́ўскае — біялагічны заказнік на тэрыторыі Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Створаны як заказнік-журавіннік для захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін на балоце верхавога тыпу Дубатоўка ў 1979 годзе. Плошча заказніка складае 720 га (1997). У заказніку 2 невялікія возеры. Па краі балота пераважна асакова-пушыцава-сфагнавая расліннасць, бліжэй да цэнтра — асакова-пушыцава-кусцікава-сфагнавая. На мінеральных «астравах» у цэнтры трапляецца рэдкая ахоўная расліна — купальнік горны.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).