Перайсці да зместу

Дубраўка (Зубрэвіцкі сельсавет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Дубраўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 10 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 216[1]
Паштовы індэкс
211005[2]
Аўтамабільны код
2
СААТА
2236814026
Дубраўка на карце Беларусі ±
Дубраўка (Зубрэвіцкі сельсавет) (Беларусь)
Дубраўка (Зубрэвіцкі сельсавет)
Дубраўка (Зубрэвіцкі сельсавет) (Віцебская вобласць)
Дубраўка (Зубрэвіцкі сельсавет)

Ду́браўкавёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Зубрэвіцкага сельсавета.

Згадваецца пад 7-м індыктам (прыпадае на 1429 або 1444, звычайна дакумент датуюць 1444 годам) у тастаменце князя Дзмітрыя Друцкага-Зубравіцкага на карысць жонкі Соф’і, дзяцей і нашчадкаў. Паводле тастамента ўладанні князя Дзмітрыя складаліся з «двароў» Зубравічы і Хімы, «зямлі пустой» Дубровенскай, «двароў» Быхаў (пазнейшы Новы Быхаў), Добасна і даннікаў у Турцы (сярод зямель Свіслацкай воласці).[3]

У 1669 годзе згадваецца як вёска Дуброўкі (Дубраўкі) у складзе Замошскай воласці ва ўладанні Шклоўскага дамініканскага кляштара ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[4].

З 1772 года ў складзе Баранскай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губерні[5]. Затым у складзе Беларускай і Віцебскай губерняў.

З 1938 года ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Да 8 красавіка 2004 года вёска ўваходзіла ў склад Дубраўскага сельсавета.[6]

Зноскі

  • Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa: Drukiem J. Filipowicza, 1895.