Дуброўнік усходні
Дуброўнік усходні | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
|
Дубро́ўнік усходні[3] (Teucrium orientale) — від кветкавых раслін роду Дуброўнік (Teucrium) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 10—50 см. Сцябло чатырохграннае, галінастае, валасістае, узыходнае каля асновы або прамастойнае. Лісце супраціўнае, простае, тройчыперыстарассечанае, сіваватае, апушанае, сядзячае і на чаранках. Кветкі сіняга колеру з адценнямі, з пяццю пялёсткамі, сабраныя ў галінастыя рыхлыя гронкападобныя суквецці. Плод — арэшак.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Еўраазіяцкі від. Распаўсюджаны пераважна на Каўказе, у Малой Азіі і Іране. Расце па берагах вадаёмаў, на камяністых россыпах і скалах, узлесках і лясных палянах, сухіх лугах, у горных стэпах. Святлолюбівая расліна, здольная пераносіць працяглую засуху (ксерафіт) і ўмерана патрабавальная да колькасці пажыўных рэчываў у глебе (мезатроф)[4]. Цвіце ў ліпені—жніўні[3].
Дэкаратыўная расліна[3].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ * Дубровник восточный — Teucrium orientale: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кудрашова М. Г., Пашына Г. В. Дуброўнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 231—232. — 522 с. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дубровник восточный — Teucrium orientale: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 7 ліпеня 2023)
- Teucrium orientale L. (Дубровник восточный) у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.) (Праверана 7 ліпеня 2023)
- Teucrium orientale L. // The World Flora Online (англ.) (Праверана 7 ліпеня 2023)