Двухдомная расліна, марфалагічна зменлівы від. Дзярнінкі рыхлыя, аліўкава- або буравата-зялёныя. Сцябло прамастойнае, 3-15 см вышынёй, белавата- потым бураваталямцавае. Лісце ад ланцэтнай асновы пераходзіць у доўгую жалабатую, вострапілаватую верхавінку, уверсе жылка з 2-5 пілаватымі пласцінамі. Спарагоны адзінкавыя. Каробачка цыліндрычная, карычневая, на карычнева-чырвонай ножцы. Дзюбка доўгая.