Езуіцкі квартал і місіі Кордавы
Езуіцкі квартал і місіі Кордавы* | |
---|---|
Jesuit Block and Estancias of Córdoba** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Краіна | Аргенціна |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | ii, iv |
Спасылка | 995 |
Рэгіён*** | Лацінская Амерыка і Вест-Індыя |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 2000 (24-я сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Езуіцкі квартал і місіі Кордавы (ісп.: La Manzana Jesuítica y las Estancias de Córdoba) — помнік Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, які складаецца з дзвюх складовых частак:
- некалькі былых рэдукцый, пабудаваных езуіцкімі місіянерамі ў наваколлях аргенцінскага горада Кордава; Сярод іх: Кароя (ісп.: Caroya), Хесус-Марыя (ісп.: Jesús María), Санта-Каталіна (ісп.: Santa Catalina), Альта-Грасія (ісп.: Alta Gracia), Кандэларыя (ісп.: Candelaria) і Сан-Ігнасіа (ісп.: San Ignacio).
- Езуіцкі квартал Кордавы, дзе размешчаны Нацыянальны ўніверсітэт (адзін з найстарэйшых у Паўднёвай Амерыцы), школа «Monserrat», царква і жылыя дамы.
Ансамбль рэдукцый (місій і фермаў) у наваколлях горада узвздзіўся езуітамі пачынаючы з сярэдзіны XVII стагоддзя. У 1767 годзе Карл III падпісаў указ аб выгнанні езуітаў з іспанскіх уладанняў і канфіскацыі іх уласнасці. У наступным годзе ўніверсітэт і школа перайшлі ў распараджэнне дзяржавы. Місіямі, аднак, да 1853 года кіравалі францысканцы, калі езуітам было дазволена вярнуцца ў Амерыку.
Кожная місія мае сваю царкву і комплекс будынкаў, вакол якіх вырасталі пасёлкі, такія як Альта-Грасія, найбліжэйшая да горада Кордава. Місія Сан-Ігнасіа не захавалася. Езуіцкі квартал і місіі часта наведваюцца турыстамі, якія вандруюць па маршруце «Дарога езуіцкіх місій» (ісп.: El Camino de las Estancias Jesuíticas).
Як унікальнае сведчанне асветніцкай дзейнасці езуітаў на тэрыторыі Лацінскай Амерыкі ў XVII—XVIII стст. езуіцкі квартал і місіі былі занесены ў 2000 годзе ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Езуіцкі квартал і місіі Кордавы
- Езуіцкі квартал і місіі Кордавы — Аргенцінскі офіс турызму (англ.) (ісп.)
- Езуіцкі квартал і місіі Кордавы на сайце сусветнай спадчыны ЮНЕСКА (англ.) (фр.)
- Інфармацыя пра квартал і кожнай місіі Архівавана 31 мая 2009. (англ.)
- Езуіцкія місіі (ісп.)
- Выява місій Архівавана 23 красавіка 2007. — Урад правінцыі Кордава (ісп.)
- Езуіцкія ўстановы Аргенціны Архівавана 11 снежня 2019. (англ.)