Елаўстан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Елаўстан
англ. Yellowstone
Характарыстыка
Даўжыня 1600 км
Басейн 182 300 км²
Расход вады 365 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Скалістыя горы
 • Каардынаты 043°59′18″ пн. ш. 109°55′45″ з. д.HGЯO
Вусце Рака Місуры
 • Каардынаты 047°58′42″ пн. ш. 103°58′56″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Місуры → Місісіпі → Мексіканскі заліў

Краіна
physical
Елаўстан
Елаўстан
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Елаўстан (англ.: Yellowstone) — рака на паўночным захадзе ЗША, правы прыток р. Місуры (лічыцца асноўным прытокам верхняга Місуры). Каля 1200 км (па іншых дадзеных 1600 км), плошча басейна 182,3 тыс. км². Сярэдні расход вады 365 м³/с. Бярэ пачатак і працякае (у верхнім цячэнні) у Скалістых гарах. Таксама працякае па тэрыторыі штатаў Мантана, Ваёмінг, Паўночная Дакота, і Елаўстонскі нацыянальны парк. У верхнім цячэнні ўтварае каньёны (да 360 м глыбінёй) і вадаспады. У сярэднім і ніжнім цячэнні — спакойная раўнінная рака. Сілкаванне ў гарах снегавое і дажджавое; вяснова-летнія паводкі. У штаце Мантана рака шырока выкарыстоўваецца для арашэння.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]