Жан-Батыст Ізабэ
Жан-Батыст Ізабэ | |
---|---|
фр.: Jean-Baptiste Isabey | |
Дата нараджэння | 11 красавіка 1767[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 красавіка 1855[3][1][…] (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Justine Laurisse de Salienne[d][6] |
Дзеці | Эжэн Ізабэ |
Род дзейнасці | мастак, рысавальнік, літограф, карыкатурыст |
Жанр | партрэт |
Уплыў | Jean Girardet[d], Jean-Baptiste Claudot[d], Франсуа Дзюмон[d] і Жак-Луі Давід |
Уплыў на | Arnold Wallick[d], Jean-Claude Rumeau[d], Édouard Liénard[d] і Wilhelm Unger[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жан-Батыст Ізабэ (фр. Jean-Baptiste Isabey; 11 красавіка 1767, Нансі — 18 красавіка 1855, Парыж) — французскі мастак-партрэтыст.
Жыццё і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Жан-Батыст Ізабэ вывучаў жывапіс спачатку ў Франсуа Дзюмона, а затым у майстэрні Жака-Луі Давіда. Быў прыдворным мастаком Напалеона I, якога часта суправаджаў у паходах, каб намаляваць імператара ў розных сцэнах, у тым ліку і ваенных. Пасля звяржэння Напалеона Ізабэ працаваў пры двары Бурбонаў, якіх маляваў на сваіх палотнах — як і практычна ўсіх сучасных яму манархаў Еўропы.
Працы Ізабэ вельмі дакладныя ў перадачы рыс мадэлі. Яго мініяцюры лічацца аднымі з лепшых твораў у гэтым напрамку жывапісу. У 1805 годзе ён стварыў са сваіх малюнкаў серыю эстампаў. Займаўся таксама роспісам па фарфоры і мастацтвам літаграфіі. У час Венскага кангрэса мастаку пазіравалі многія ўплывовыя фігуры еўрапейскай палітыкі. У той час Ізабэ быў у вялікай модзе як партрэтыст, асабліва як мініяцюрыст.
Біяграфія Ізабэ была апублікаваная Эдманам Ценьі (Edmond Taigny) у 1859 годзе.
Сын Эжэн Ізабэ таксама быў вядомым мастаком.
Зноскі
- ↑ а б в Léonore database — ministère de la Culture.
- ↑ Le Siècle — 1855. — P. 3. — ISSN 1257-5941
- ↑ а б Lavigne H. état civil d'artistes français — Paris: 1881. — P. 21.
- ↑ Moiroux J. Le cimetière du Père-Lachaise — Paris: 1908. — P. 199.
- ↑ KulturNav — 2016. Праверана 28 лютага 2016.
- ↑ https://www.geni.com/people/Jean-Baptiste-Isabey/6000000181914068844
- ↑ https://www.academie-stanislas.org/wp-content/uploads/2023/02/isabey.pdf