З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жаўтагузка Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва
Euproctis similis Füssli, 1775
Сінонімы
Phalaena similis Fuessly, 1775
Porthesia similis (Fuessly, 1775)
Sphrageidus similis (Fuessly, 1775)
Porthesia similis
Жаўтагу́зка (Euproctis similis ) — матыль падсямейства ваўнянак .
Крыла (размах 30-45 мм) белыя, пярэднія, асабліва ў самцоў, іншы раз з маленькімі чорнымі плямамі на заднім краі. Канец брушка жаўтаваты. Самец меншы за самку.
Пашыраны ў Еўропе , Сібіры , на Далёкім Усходзе. На Беларусі водзіцца ў лісцевых лясах.
Вусень
Лёт назіраецца ў ліпені-верасні. Вусені ў верасні-маі развіваюцца на лісцевых дрэвах, шкодзяць дубу , ліпе, глогу , зрэдку пладовым дрэвам, ружам.