Жызела Рыхтэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жызела Рыхтэр
Дата нараджэння 14 жніўня 1882(1882-08-14)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 снежня 1972(1972-12-24)[3] (90 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Жан Поль Рыхтэр
Маці Louise Marie Richter[d]
Род дзейнасці класічны археолаг, куратар, мастацтвазнаўца
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жызела Мары Аўгуста Рыхтэр (14 або 15 жніўня 1882, Лондан, Англія — 24 снежня 1972, Рым, Італія) — класічны археолаг і гісторык мастацтва[5].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ранняе жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Жызела Рыхтэр нарадзілася ў Лондане ў сям’і Жана Поля і Луізы (Швааб) Рыхтэр[6]. Яе бацькі і яе сястра, Ірма, былі гісторыкамі італьянскага мастацтва эпохі Адраджэння. Яна скончыла школу Майда Вэйл, адну з лепшых школ для жанчын у той час. Жызела Рыхтэр вырашыла стаць класічным археолагам, слухаючы лекцыі Эмануэля Лоўі ва ўніверсітэце Рыма каля 1896 года. У 1901 годзе яна паступіла ў Гіртан-каледж пры Кембрыджскім універсітэце і брытанскую школу ў Афінах.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Яна прыйшла ў Метраполітэн-музей у Нью-Ёрку ў якасці памочніка ў 1905 годзе[7], пазней стала памочнікам куратара ў 1910 г., дацэнт-куратарам у 1922 годзе, і куратарам грэчаскага і рымскага мастацтва ў 1925 годзе, гэтую пасаду яна займала аж да 1948 года, калі яна стала ганаровым захавальнікам да сваёй смерці ў 1972 годзе. Як куратар, яна была адным з самых уплывовых людзей у гісторыі класічнага мастацтва ў той час.

Жызела Рыхтэр выкладала ў Калумбійскім універсітэце, Ельскім універсітэце, Каледжы Брын-Мар і Аберлінскім каледжы. Як аўтар шматлікіх папулярных кніг па класічнаму мастацтву, яна аказала велізарны ўплыў на ўсеагульнае разуменне і ацэнку прадмета. У 1944 годзе, яна атрымала прэмію за дасягненні ад Амерыканскай асацыяцыі ўніверсітэцкіх жанчын.

Смерць і спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Магіла Рыхтэр на Рымскіх некаталіцкіх могілках ў Рыме

Рыхтэр памёрла ў Рыме, Італія, у 1972 годзе. Яна пахаваная на рымскіх некаталіцкіх могілках.

Праз 30 гадоў пасля смерці Рыхтэр Каміла Палья  (руск.) аддавала даніну павагі ёй такімі словамі: «за яе выразнасць і строгасць думкі, яе тонкасць, адчувальнасць і тонкі густ; яе ўвагу да дэталяў і яе сілу назірання і дэдукцыі; яе майстэрства формы і дызайну.»

Выбраныя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Некралогі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Gisela Richter // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Gisela Maria Augusta Richter // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Sherman C. R., Holcomb A. M. Women as interpreters of the visual arts, 1820- 1979 // Womans Art Journal — 1980. — P. 50. — ISBN 978-0-313-22056-2 — ISSN 0270-7993; 2158-8457
  5. Judy Barrett Litoff; Judith McDonnell (1994). European Immigrant Women in the United States: A Biographical Dictionary. Taylor & Francis. pp. 245–. ISBN 978-0-8240-5306-2.
  6. Richter, Gisela M[arie] A[ugusta] Dictionary of Art Historians, 2013.
  7. Stephen L. Dyson (January 1998). Ancient Marbles to American Shores: Classical Archaeology in the United States. University of Pennsylvania Press. pp. 147–. ISBN 0-8122-3446-4. {{cite book}}: Пададзена больш чым адно значэнне |ISBN= і |isbn= specified (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |author= і |last= specified (даведка)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • My Memoirs: Recollections of an Archaeologist’s Life, by Gisela Richter, 1972.
  • "Gisela Richter, " in Notable American Women, ed. Barbara Sicherman and Carol H. Green, 1980.
  • "Scholar of Classical Art and Museum Archaeologist", in Women as Interpreters of the Visual Arts, 1820—1979", ed. Claire R. Sherman,1981
  • "Gisela Richter", in Invisible Giants: 50 Americans That Shaped the Nation but Missed the History Books, Oxford University Press; March 2002.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]