Ж’яр-над-Гронам
Горад
Ж'яр-над-Гронам
Žiar nad Hronom
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ж'яр-над-Гро́нам (славацк.: Žiar nad Hronom), да 1920 года Светы-Крыж, да 1955 Светы-Крыж-над-Гронам (славацк.: Svätý Kríž nad Hronom; ням.: Heiligenkreuz an der Gran; венг.: Garamszentkereszt, да 1888 Barsszentkereszt) — горад у Славакіі, цэнтр аднайменнага раёна ў Банскабістрыцкім краі. Знаходзіцца на правым беразе ракі Грон.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Горад размяшчаецца ў Ж'ярскай катлавіне ў Банскабістрыцкім краі. Катлавіна акружаная пагор'ямі Втачнік, Крэмніцкія горы і Шцьяўніцкія горы.
Сярэднегадавая тэмпература прыкладна 8 °C, прычым у рэгіёне частыя атмасферныя ападкі. У зімовы перыяд тэмпература даволі нізкая, улетку дасягае ўзроўню 25 °C — 35 °C.
Праз Ж'яр-над-Гронам працякае рака Грон, другая па даўжыні ў Славакіі. Таксама побач з горадам працякае Луцільскі паток, які ўцякае ў Грон.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першыя згадкі пра паселішча на гэтым месцы датаваныя 1075 годам. Часткова яно адносілася да ўладанняў замка Шашаў, часткова — да Гронскі-Бенядзіка. Паселішча атрымала сельскагаспадарчыя прывілеі. Пазней пад уладанне Шашаўскага замка перайшла ўся вёска Светы-Крыж.
У Сярэднявеччы вёска стала мястэчкам і зрабілася адміністрацыйным і культурным цэнтрам рэгіёна. Гэта было звязана з развіццём гандлю, а пазней з паўстаннем цэхаў: кравецкіх, сапожніцкіх, пазней кавальскіх.
XVII стагоддзе стала цяжкім часам для гараджан. На іх абрынуўся мор, які распаўсюдзіўся па ўсёй Еўропе з Італіі, а таксама войны: Шашаў быў сядзібай паўстанцаў. Горад быў апорным пунктам Яна Йіскры. У 1647 горад вытрымаў турэцкую аблогу. У 1661 годзе горад згарэў у велізарным пажары. Пасля шматгадовых хваляванняў горад патрабаваў поўнага абнаўлення гаспадаркі.
У 1690 годзе горад атрымаў права правядзення кірмашоў. Дамінантай горада быў палац, які ў пазнейшыя гады стаў летняй сядзібай архібіскупа.
Маёнтак у Светы-Крыжы стаў сядзібай банскабістрыцкага біскупа, і ў гэты перыяд зведаў рэканструкцыю. У XIX стагоддзі ў ім жыў Штэфан Мойзес.
У 1927 годзе мястэчка атрымала назву Светы-Крыж-над-Гронам. Пасля Другой сусветнай вайны тут узнік алюмініевы завод, што стварыла шмат новых рабочых месцаў і забяспечыла далейшае развіццё. Светы-Крыж-над-Гронам атрымаў статус горада і ў 1955 атрымаў цяперашнюю назву. У 1969 і 1991 у яе склад увайшлі вёскі Шашаўске-Подграддзе, Ладамерска-Віска, Луціла і Горне-Опатаўцы. З 1991 года Ладамерска-Віска і Луціла зноў сталі самастойнымі вёскамі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Славакі — 94,24%, цыганы — 1,97%, чэхі — 0,95%, венгры — 0,69%[1]. 62,07% усяго насельніцтва — рыма-каталікі, за імі 25,54% без веравызнання, астатнія — евангелікі[1].
Прамысловасць
[правіць | правіць зыходнік]Найбольшае прадпрыемства — металургічны завод кампаніі Slovalco, раней вядомы як фабрыкі Славацкага нацыянальнага паўстання, збудаваныя ў 1950-х.
Культура
[правіць | правіць зыходнік]Дзейнічае археалагічная экспазіцыя і галерэя славацкай АН.
Турыстычная інфармацыя
[правіць | правіць зыходнік]- Руіны Шашаўскага замка
- Ж'ярскі рэнесансны маёнтак 1631 года, перабудаваны ў класічным стылі ў 1782—1794, дабудаваны ў 1850—1869
- Фарны касцёл
- Касцёл Узвіжання Святога Крыжа (1813) з крыптай, дзе пахаваны Штэфан Мойзес і Міхал Храстэк
- Гатычны касцёл у Горных Опатаўцаў, перабудаваны ў канцы XVII — на пачатку XVIII стагоддзяў
- Яўрэйскія могілкі на Шыбенічнай гары
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Чыгуначная станцыя на лініі Браціслава — Кошыцы.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Штэфан Мойзес (1797—1869) — біскуп, першы кіраўнік Маціцы славацкай
- Ян Леваслаў Бела (1843—1936) — кампазітар
- Антон Штэфанек (1877—1964) — сацыёлаг, міністр адукацыі і народнай асветы
- Уладзімір Меч'яр (*1942) — трохразовы прэм'ер-міністр Славакіі
- Людавіт Чэрнак (* 1951) — двухразовы міністр эканомікі Славакіі
Месты-партнёры
[правіць | правіць зыходнік]Ад 2006 года Ж'яр-над-Гронам актыўна развівае супрацоўніцтва з чэшскім горадам Світаві.
Зноскі
- ↑ а б Municipal Statistics (славацк.)(недаступная спасылка). Statisticky urad Slovenskej republiky (20 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2007. Праверана 26 кастрычніка 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ж’яр-над-Гронам
- Афіцыйны сайт горада (славацк.)
- Крэпасць Шашаў Архівавана 11 студзеня 2017.