Завочны факультэт БДТУ
Завочны факультэт | |
---|---|
Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт | |
Дэкан | Сяргей Аляксандравіч Прохарчык |
Месцазнаходжанне | |
Адрас | Мінск, вул. Свярдлова, 13а |
zf.belstu.by |
Завочны факультэт — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Падрыхтоўка спецыялістаў без адрыву ад вытворчасці вядзецца ў БДТУ з 1949 года. Усяго за гады свайго існавання на факультэце завочнай адукацыі было падрыхтавана звыш 22 тысяч спецыялістаў для лясной, дрэваперапрацоўчай, хімічнай і іншых галін.
У наш час факультэт завочнай адукацыі з’яўляецца самым шматлікім у БДТУ. На факультэце навучаецца каля 2 000 студэнтаў па 13 спецыяльнасцях на першай ступені і каля 100 магістрантаў па 22 спецыяльнасці на другой ступені вышэйшай адукацыі.
На факультэце навучаюцца студэнты з замежных краін. Сярод студэнтаў-замежнікаў — прадстаўнікі Узбекістана, Туркменістана, Расіі. Навучальную і выхаваўчую працу са студэнтамі-завочнікамі арганізуюць 47 кафедраў універсітэта і 560 выкладнікаў, з якіх 65 % маюць навуковую ступень і званне.
Дэканы
[правіць | правіць зыходнік]- Юрый Дзмітрыевіч Сіроткін (1965—1972)
- Андрэй Раманавіч Гараноўскі (2002—2005)
- Андрэй Андрэевіч Саковіч (?-2016)
- Сяргей Аляксандравіч Прохарчык