Гомельскі дзяржаўны політэхнічны каледж

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гомельскі дзяржаўны політэхнічны каледж
Гомель. Билецкого 6. Фото 14.JPG
Дата заснавання 1946
Тып каледж
Размяшчэнне Flag of Belarus.svg Беларусь
Адрас Гомель, вуліца Білецкага, 6.
gomel.belstu.by

Гомельскі дзяржаўны політэхнічны каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў г. Гомель Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1946 годзе ў Гомелі пачаў функцыянаваць лесатэхнічны тэхнікум. Ён рыхтаваў спецыялістаў з сярэдняй прафесійнай адукацыяй для лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці. Пазней навучальная ўстанова была двойчы перайменавана. Упершыню гэта было ажыццёўлена ў 1958 годзе. Тады каледж назвалі тэхнікумам механічнай апрацоўкі драўніны. Другое перайменаванне прыйшлося на 1960 год. Адукацыйную арганізацыю сталі называць політэхнічным тэхнікумам. У 2007 годзе навучальнай установе далі статус каледжа[1].

Спецыяльнасці[правіць | правіць зыходнік]

  • «Лясная гаспадарка»
  • «Абсталяванне і машыны лясной прамысловасці і лясной гаспадаркі»
  • «Тэхналогія дрэваапрацоўчых вытворчасцей»
  • «Эксплуатацыя і мантаж электраабсталявання»
  • «Абсталяванне і машыны дрэваапрацоўчай прамысловасці»
  • «Фінансы»
  • «Арганізацыя і эканоміка вытворчасці»
  • «Маркетынг»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 5. — с 348.
  • Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2012. — Т. 3, кн. 1. — с 148.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі