Загацце (возера)
Загацце | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 135,6[1] м |
Даўжыня | 1,29 км |
Шырыня | 0,33 км |
Плошча | 0,3 км² |
Аб’ём | 0,00116 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 3,64 км |
Найбольшая глыбіня | 7,8 м |
Сярэдняя глыбіня | 3,9 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,2—0,45 ‰ |
Празрыстасць | да 2 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 9,8 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Зага́цце, Загач — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Мядзелка, за 3,5 км у напрамку на паўночны захад ад горада Паставы, за 0,2 км ад вёскі Дукі.
Плошча паверхні возера 0,3 км². Даўжыня 1,29 км, найбольшая шырыня 0,33 км, даўжыня берагавой лініі 3,64 км. Найбольшая глыбіня 7,8 м, сярэдняя 3,9 м. Аб'ём вады ў возеры 1,16 млн м³. Плошча вадазбору 9,8 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны пясчаныя, пераважна стромкія, вышынёй 12—15 м. Пойма шырынёй да 10 м, забалочаная. Берагі вышынёй да 0,3 м, у заходняй і паўночнай частках возера месцамі сплавінныя. Мелкаводдзе пясчанае. Дно выслана гумусаванай глінай і гліністым ілам.
Возера эўтрофнае, праточнае. Расліннасць пашыраецца на адлегласці ад 20 да 200 м ад берага і да глыбіні 4 м. У возера ўпадаюць 6 ручаёў. Выцякае ручай у раку Спорыца (прыток Мядзелкі).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 316. — 522 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2011. — 3 000 экз. (руск.)