Перайсці да зместу

Замак (востраў, возера Мядзел)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Замак
Замак з суседнімі астравамі
Замак з суседнімі астравамі
Характарыстыкі
Плошча0,142 км²
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
54°56′17″ пн. ш. 26°51′55″ у. д.HGЯO
Акваторыявозера Мядзел
Краіна
Замак (востраў, возера Мядзел) (Беларусь)
Замак
Замак
Map

За́мак (трансліт.: Zamak) — востраў на возеры Мядзел. Прыкладная плошча — 0,142 км². Незаселены.

Карта

Знаходзіцца на возеры Мядзел прыкладна ў 8 км на поўнач ад цэнтра горада Мядзел і 123,7 км на паўночны захад ад Мінска.

Востраў Замак — самы вялікі з усіх астравоў возера Мядзел. Найбольшая даўжыня — 515,54 м, найбольшая шырыня — 443,2 м. Агульная плошча — каля 0,142 км².

Сфарміраваны ледавіковымі адкладаннямі. Сярэдняя вышыня 20—25 м над узроўнем мора. Сталых паверхневых вадацёкаў на тэрыторыі Замка няма.

Берагі адносна нізкія, часткова зарастаюць трыснягом. На поўначы вылучаюцца прагаліны пясчаных пляжаў. Частка сушы пакрыта лесам.

Востраў уваходзіць у склад Нарачанскага нацыянальнага парка.

У сярэднявеччы востраў Замак разам з суседнімі больш дробнымі астравамі Гарадок і Уклейна складаў частку ўмацаваных паселішчаў горада Мядзел на возеры Мядзел. На ім знаходзілася гарадзішча, якое на працягу XII — XV стст. тройчы гарэла. Каля гарадзішча месцілася неўмацаванае селішча (каля 1,5 га).

Лічыцца, што Замак падобна астатнім пасяленням старажытнага Мядзеля быў пакінуты жыхарамі ў XV ст. пасля эпідэміі. Яны перасяліліся на бераг возера Мястра, дзе знаходзіцца сучасны горад.

Археалагічныя раскопкі праводзіліся ў 1934 г., 1956 г., 1981 г., 1985 г., але да нашага часу паселішчы на востраве Замак даследаваны толькі часткова (каля 40 м²).

Выяўлена, што культурны пласт гарадзішча дасягае 2,43 м. Падзяляецца на 3 гарызонты:

  • Верхні, шэры, насычаны дробнымі каменьчыкамі, кавалкамі абмазкі, вугалем, косткамі птушак, рыб, дзікіх і свойскіх жывёл.
  • Сярэдні складаецца з белаватай, чырвонай і шэрай гумусавай гліны.
  • Ніжні, чорны, утрымоўвае матэрыялы XII — XIII стст.

Селішча было знойдзена ў падножжа гарадзішча і даследавана ў 1981 г. М. А. Ткачовым. Яно складалася з драўляных пабудоў, культурны пласт — 0,6—0,7 м.