Замак Страканіцы
Замак | |
Замак Страканіцы | |
---|---|
Hrad Strakonice | |
| |
49°15′30″ пн. ш. 13°54′06″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Чэхія |
Горад | Страканіцы |
Архітэктурны стыль | готыка, барока |
Заснавальнік | Бавар I са Страканіцаў |
Дата заснавання | 1220 |
Будаўніцтва | 1220—1280 гады |
Статус |
Нацыянальны помнік культуры ЧР № 196 NP |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Замак Страканіцы (чэшск.: Strakonice) — гатычны замак XIII стагоддзя ў горадзе Страканіцы Паўднёвачэшскага края, адзін з найстарэйшых у Чэхіі. Замак размешчаны на ўзгорку ля зліцця рэк Отава і Волінька. На працягу працяглага часу замак служыў рэзідэнцыяй Вялікага прыёра Ордэна іаанітаў. У 1995 годзе абвешчаны нацыянальным помнікам культуры Чэшскай Рэспублікі.
Замак быў заснаваны ў 1220 годзе звікаўскім бургграфам і крыжаком Баварам I з дваранскага роду Бавараў са Страканіцаў.
Замак будаваўся ў некалькі этапаў: пры Бавары I (пам. 1260) былі ўзведзены каменныя сцены, пракапаны глыбокі роў з паўднёвай і заходняй бакоў замка, збудавана заходняя частка касцёла з вежай, пабудаваны клуатр і палац з капітульнай залай. Бавар II са Страканіцаў у 1260—1280 гадах пабудаваў 35-мятровую вежу Румпаль[1] і новы палац, а таксама пашырыў клуатр. Напачатку XIV стагоддзя Бавар III са Страканіцаў перабудаваў заходнія ўмацаванні замка і вежу Румпаль.
У 1243 годзе Бавар I ахвяраваў усходнюю палову замка рыцарам-іаанітам (гаспітальерам), якія заснавалі тут сваё комтурства. У 1402 годзе гаспітальеры выкупілі ўвесь замак, які ў 1421 годзе стаў рэзідэнцыяй Вялікага прыёра Ордэна гаспітальераў у Чэхіі.
Зноскі
- ↑ Hradní věž Rumpál на сайце музея Страканіцаў Архівавана 26 лютага 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Описание и история замка на www.hrady.czАрхівавана 24 верасня 2015.
- Hradní věž Rumpál на сайце музея Страканіцаў Архівавана 26 лютага 2014.