Перайсці да зместу

Збігнеў Раліга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Збігнеў Раліга
польск.: Zbigniew Religa
Збігнеў Раліга ў 2005 годзе
Збігнеў Раліга ў 2005 годзе
Міністр здароўя Польшчы
31 кастрычніка 2005 — 16 лістапада 2007
Прэзідэнт Лех Качыньскі
Кіраўнік урада Казімеж Марцінкевіч, Яраслаў Качыньскі
Папярэднік Марак Баліцкі
Пераемнік Эва Копач

Нараджэнне 16 снежня 1938(1938-12-16)[1]
Смерць 8 сакавіка 2009(2009-03-08)[2][1] (70 гадоў)
Месца пахавання
Веравызнанне атэізм
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень навуковы прафесар[d][4] (4 студзеня 1995)
Дзейнасць кардыяхірургія[d][5] і палітыка[5]
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Збі́гнеў Ралі́га (польск.: Zbigniew Eugeniusz Religa; 16 снежня 1938, Меднявіцы, Мазавецкае ваяводства — 8 сакавіка 2009, Варшава) — польскі кардыяхірург і палітык.

Доктар габілітаваны медыцынскіх навук (1981), прафесар Сілезскай медыцынскай акадэміі (1990), рэктар Сілезскай медыцынскай акадэміі (1996—1999). Праводзіў першую ў Польшчы трансплантацыю сэрца (1986).

Сенатар III і V склікання (1993—1997 і 2001—2005). У 2005—2007 гадах міністр здароўя ва ўрадах Казімежа Марцінкевіча і Яраслава Качыньскага. З 2007 года дэпутат Сейма VІ склікання, быў таксама прызначаны яго маршалам-сеньёрам.

Кавалер Ордэна Белага Арла (2008) і член яго капітулы, а таксама кавалер Крыжа Кавалерскага Ордэна Адраджэння Польшчы.

Пра яго асобу знялі тры фільмы (1986, 1993, «Багі» (2014)). Адзін раз выступіў у кінасерыяле, у якім іграў самога сябе (2001).

Зноскі

  1. а б Zbigniew Eugeniusz Religa // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. http://www.polskieradio.pl/thenews/news/artykul103858_zbigniew_religa_dies.html
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #140946489 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. Polish Science Праверана 5 снежня 2022.
  5. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.