Перайсці да зместу

Збігнеў Цыбульскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Збігнеў Цыбульскі
Zbigniew Cybulski
Імя пры нараджэнні Zbigniew Cybulski
Дата нараджэння 3 лістапада 1927(1927-11-03)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 студзеня 1967(1967-01-08)[1][2][…] (39 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг Польшчы Польшча
Жонка Elzbieta Chwalibóg[d]
Дзеці Maciej Cybulski[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр, сцэнарыст, тэатральны акцёр, кінаакцёр
Кар’ера 1954 — 1967
Узнагароды
IMDb ID 0194193
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Збігнеў Цыбульскі, польск.: Zbigniew Hubert Cybulski (3 лістапада 1927, Княжэ, Станіслаўскае ваяводства, Польшча — 8 студзеня 1967, Уроцлаў) — польскі акцёр кіно.

Скончыў у Кракаве Дзяржаўную вышэйшую тэатральную школу (1953). Працаваў у тэатрах Гданьска, Варшавы. У 1954 дэбютаваў у кіно. Вядомасць Цыбульскаму прынеслі ролі ў фільмах рэжысёраў А. Вайды «Попел і дыямент» (1958) і Е. Кавалеровіча «Цягнік» (1959). Цыбульскі належаў да рамантычнай школы, яго творчасць адрознівалася адкрытым праяўленнем пачуццяў, імпульсіўнасцю, напружанай эмацыянальнасцю. Акцёр увасобіў на экране біяграфію пакалення, да якога належаў сам, з яго пошукамі, імкненнем да ісціны. Сярод іншых роляў: Рысь («Каханне дваццацігадовых»), Віктар («Як быць каханай») — абодва ў 1962; капітан Зентэк («Злачынца і дзяўчына», 1963), Янак («Поўны наперад», 1967).

Зноскі

  1. а б в Цибульский Збигнев // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. а б Zbigniew Cybulski // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Цибульский Збигнев // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 лютага 2017.